Юбілейная выстава А.Л. Куцікава «Час рыбы»

19 чэрвеня (серада) 2015 года а 17-й гадзіне ў ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў» (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3, г. Мінск) адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Абрама Львовіча КУЦІКАВА.

Выстава “Час рыбы” – гэта рэтраспектыўны паказ твораў жывапісу мастака і выкладчыка Абрама Куцікава, якая аб’ядноўвае 1980 – 2015 гады яго творчай дзейнасці. “Кожны піша, як ён дыша”, - як кажуць у мастацкім асяроддзі, а Абрам Куцікаў і піша, і дыша разам з подыхам эпохі, у якой ён жыве. Нарадзіўшыся пасярод мінуўлага ХХ стагоддзя, ён сустрэў і сёнішні ХХІ век. Таму яго асабістае і творчае станаўленне знаходзіцца на мяжы цеснага сутыкнення дзвюх эпох - “Рыбы” і “Вадалея”. Эпоха “Рыбы” – гэта час духоўных пошукаў, час ахвяр і барацьбы, гэта эпоха, у якой на нашай зямлі валодалі ідэі Хрыста і хрысціянства. Прыхільнікамі ідэй Хрыста называлі “рыбакамі”. Гэты час адлюстроўваецца ў шэрагу прац, прысвечаных духоўным, філасофскім і сацыяльным пошукам: “Прыгнячэнне актыўнасці”, “Абуджэнне”, “Час рыбы”, “Яе электарат” і іншыя. Эпоха “Вадалея” абяцае час неверагодных навуковых і тэхнічных адкрыццяў, ідэя дасягнення “вечнага ідэала” адлюстравана ў шэрагу твораў: “Аператар у краіне балясін”, “Свет за акном”, “Futurum Perfekt”. 

Абрам Куцікаў, адукаваны, інтэлектуальны, чулы мастак, улоўлівае вятры перамен і ўвасабляе іх у сваіх незвычайных і вельмі сучасных працах. 

“Многія працы Абрама Куцікава, асабліва апошняга перыяду, можна аднесці да так званага трансцэндэнтальнага (абстрактнага) рэалізму. У гэтам напрамку “абстрактанае” разгледжваецца не з пазіцыі абстрактнага мастацтва – абстракцыянізму, а з боку філасофска-псіхалагічнага становішча. Абапіраючыся на выдатную прафесійную базавую падрыхтоўку, цудоўнае валоданне мастацкай тэхнікай, мастак стварае працы, якія ўзбагачаюць выяўленчае мастацтва Беларусі,” - Алесь Родзін.

Творы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях Чэхіі, Польшы, Германіі, ЗША, Ізраіля.

Куцікаў Абрам Львовіч арадзіўся 24 снежня 1939 года ў г. Нова-Беліца Гомельскай вобласці. Зкончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1964), педагагічнае аддзяленне малявання і чарчэння, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “прамысловы дызайн” (1970), пасля якога быў накіраваны на працу ў Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання ў Мінску, на пасаду старэйшага інжынера. З 1974 да 2005 года парцаваў выкладчыкам малюнка ў сярэдняй школе № 26 г. Мінска з мастацкім ухілам.З 2010 года – сябра Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.


Выставу можна наведаць: з 19 чэрвеня па 1 ліпеня 2015 года, штодзень з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49 – Палац мастацтва;

(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.











Апошнiя навiны