Юбілейная выстава Аляксея Пшанко «Святло. Прастора. Час»

4 жніўня (аўторак) 2015 года а 17-й гадзіне ў ВУП «Мастацкая галерэя «Беларт» ГА «Беларускі саюз мастакоў» (вул. К.Маркса, 4, г. Мінск) адбудзецца адкрыццё выставы жывапiсу Аляксея Пшанко "Святло. Прастора. Час".


Выставу можна наведаць: з 5  па 18 жніўня 2015 года, штодзень з 11.00 да 19.00.

Тэлефон для даведак: (017) 327-61-24 – Мастацкая галерэя «Беларт».

Выстава "Святло. Прастора. Час" арганізавана Беларускім саюзам мастакоў, у сувязі з 60-годдзем таленавітага віцебскага жывапісца Аляксея Яўгенавіча Пшанко. У экспазіцыю ўвайшлі найбольш яркія творы мастака апошняга дзесяцігоддзя.

Вобразны свет жывапісу А.Пшанко незвычайны і маляўнічы. У фантасмагорыях яго палотнаў дэкаратыўныя элементы пераплецены з метафарамі быцця чалавека, яго пачуццёвых і духоўных перажыванняў,
што знаходзяць дзіўныя жывапісныя формы. Увага да дэталяў і наданне індывідуальнасці кожнаму з гратэскавых персанажаў робіць ілюзорнае прастору карцін А.Пшанко выразным і захапляльным ўяўленне гледача.

Пшанко Аляксей Яўгенавіч нарадзіўся 21 чэрвеня 1955 у г. Лепелі.
1973-1978 - вучоба на мастацка-графічным факультэце ў горадзе Віцебску.

Працуе ў станковым жывапісу. Прымаў удзел у гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выставах.
З 1992 г. правёў больш за дзесяць персанальных выстаў у розных гарадах Рэспублікі Беларусь.
З 2005 г. - у Беларускім саюзе мастакоў

Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Англіі, Іспаніі, Германіі, Польшчы.






Апошнiя навiны