Пленэр, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага.

У мястэчку Залессе Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці прайшоў мастацкі пленэр, арганізаваны мастакамі суполкі "Пагоня" Беларускага Саюза Мастакоў. Пленэр праводзіўся ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 250-годдзя з дня народзінаў слыннага кампазітара і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.

У верасні бягучага году ў Мінскім Палацы Мастацтва мае адбыцца мастацкая выстава, прысвечаная аўтару знакамітага музычнага шэдэўра, паланэзу "Развітанне з Радзімай".

У пяцідзённым пленэры (з 28.07 па 2.08.2015) прынялі ўдзел  мастакі-графікі Мікола Купава, Віктар Мікіта, Мікола Аўчыннікаў, скульптар і жывапісец Алесь Шатэрнік, а таксама  Ягор Батальёнак. Сябры  пленэру  выказваюць шчырую падзяку за ўдзел і  фундатарскую  дапамогу  Сівуху Ўладзіміру Леанідавічу з прадпрымальніцкага сектару Маладзечнскага  Агратурызму.





Апошнiя навiны