XIX Маскоўскі міжнародны мастацкі салон «ЦДХ-2016. Образ времени»

4 сакавіка 2016 года ў Цэнтральным Доме Мастака (Масква, Крымскі Вал, 10) адбылося адкрыццё ХІХ Маскоўскага міжнароднага мастацкага салона «ЦДХ-2016. Образ времени», арганізаванага Міжнароднай канфедэрацыяй саюзаў мастакоў.

У гэтым буйным арт-форуме бярэ ўдзел пераважная большасць мастацкіх саюзаў постсавецкіх краін, а таксама Расійская акадэмія мастацтва, шматлікія галерэі ды іншыя мастацкія супольнасці.

Беларускі саюз мастакоў сёлета прадстаўляюць жывапісцы Юрый Несцярук ды Сяргей Давідовіч, а таксама скульптар Аляксандр Шапо.

Міжнародная канфедэрацыя саюзаў мастакоў, апроч асноўнайэкспазіцыі з фондаў МКСМ, прадстаўленая аўтарскім праектам прэзідэнта МКСМ, старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы «Прыватная археалогія».


















Апошнiя навiны