Выстава жывапісу Міхася Ляўковіча «Дачыненне» у галерэі Беларт

17 сакавіка а 17-ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт ГА “Беларускі саюз мастакоў” адбылось адкрыццё выставы жывапісу Міхася Ляўковіча “Дачыненне”.
Выстава працуе да 31.03.2016 па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4, штодня з 11.00 да 20.00, акрамя нядзелі. 

Міхась Васільевіч Ляўковіч,
1950 года нараджэння, в. Язна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсіцета ў 1976 годзе. Вучыўся ў Анцімонава Л.С., Арлова А.Г. У 1983 і 1989 гадах вучыўся ў Маскве ў народнага мастака СССР Максімава К.М.

З 1995 года - сябра Саюза мастакоў РБ, старшыня суполкі мастакоў “Віцебская акварэль” (з 1995 па 2011 ).

Старшы выкладчык жывапісу, малюнку і кампазіцыі кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава з 1976 па 2015. Узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”, юбілейным медалем ім. Бенуа Санкт-Пецярбургскага таварыства акварэлістаў, Ганаровымі граматамі міністэрства культуры РБ, віцебскага аблвыканкама, міністэрства адукацыі РБ.

Творы мастака знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, музеі М.Шагала, музеі ім. Шмырова, полацкай карціннай галерэі, Элькез галерэі (Нямеччына), галерэі Люстаўф Кунст (Нямеччына), маскоўскім Крамлі, ў прыватных і дзяржаўных калекцыях Францыі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыны, ЗША, Польшчы, Латвіі, Літвы, Англіі, Ізраіля, Расіі.

 

 

 

Апошнiя навiны