«Жыццё, як час сарванай ружы»

Выстава і прэзентацыя 3-х тамоў санетаў мастака і паэта

Фёдара Ястраба

Кнігарня «Галіяфы»,  вул. Старавіленская, 6 (Траецкае прадмесце).

Адкрыццё 31 сакавіка (чацвер) а 19-й гадзіне.

У галерэі кнігарні «Галіяфы» будуць прадстаўлены жывапісныя творы з яркай індывідуальнай стылістыкай і рысамі неасімвалізму.  У іх вялікая увага мастака да дэталяў спалучаецца з арабескавай рытмікай.

У той жа вечар пройдзе прэзентацыя трох тамоў з пяцітомніка санетаў, напісаных мастаком у перадапошні год жыцця.

Патрапіўшы ў жывапісна-паэтычны свет вернісажаў Фёдара Ястраба, гледачы і чытачы ахінуцца ў магічную энергію жывапісу і музыку санетаў, адчуюць лагоднасць і рамантычнасць яго творчай спадчыны.

Фёдар Ястраб (1953-2014) – мастак, галерыст, мастацтвазанаўства, педагог, аўтар і куратар больш як 70 маштабных праектаў. Ён прыняў удзел больш чым у 110 міжнародных замежных, рэспубліканскіх і групавых выставах. Правёў 12 асабістых выстаў, з іх у Беларусі – 4, за мяжой – 8.

Праявіў сябе як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца і таленавіты паэт. Ім напісана амаль 1000 санетаў. Дасканаласць і выразнасць думкі і вобраза, філасофская напоўненасць рыфмы адкрываюць для чытача рамантычнага, але ў той жа час і вельмі сур’ёзнага паэта.

Працы мастака захоўваюцца ў музеях Беларусі, Расіі, Бельгіі, Францыі, а таксама ў шматлікіх прыватных і карпаратыўных зборах.


Выставу можна будзе наведаць да 8 красавіка 2016 года.

Уваход вольны. Сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375-17-237-75-27

Апошнiя навiны