Біенале «ПАСТУЛАТ»

4 лістапада 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) ужо ў трэці раз адчыніць свае дзверы біенале “ПАСТУЛАТ” у зале графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фае, дзе будзе арганізавана лаунж-зона. Куратарам праекта з’яўляецца старшыня Беларускага саюза дызайнераў і сябра Беларускага саюза мастакоў Дзмітрый Сурскі. Біенале праводзіцца сумеснымі  высілкамі абодвух роднасных творчых саюзаў. Свае работы прадставяць больш чым 100 удзельнікаў – дызайнераў, мастакоў, фатографаў, скульптараў Беларусі.

Біенале “Пастулат ” аб’ядноўвае разнастайныя жанры, напрамкі і стылі, звязаныя адзінай тэматыкай, дзе крэсла грае галоўную ролю і выступае ў якасці прадмета дызайна, арт-аб’екта і мастацкага вобраза ў іншых відах мастацтва. Праект стане ўнікальнай пляцоўкай для абмена вопытам між прадстаўнікамі арт-супольнасці, а кожны жадаючы можа не толькі атрымаць асалоду ад творчасці прафесіяналаў, але і стаць часткай культурнай прасторы Беларусі. У межах выставы запланаваныя мерапрыемствы, лекцыі, выступленні.

Партнёрамі праекта выступаюць: "ErmaNTafel", "Новый уровень", "Zdreva", "Maffam", "ДойлидФарб".

"ПАСТУЛАТ-2016" здзівіць гледачоў і ўдзельнікаў у гэтым годзе шматлікімі праектамі, якія стануцца адкрыццём  для наведвальнікаў. Але гэта яшчэ не ўсё, таксама адбудзецца адкрыццё новага раздзела ў межах праекта - ВУЛІЧНАЯ МЭБЛЯ ДЛЯ СЯДЗЕННЯ. Экспазіцыя крэатыўнай мэблі будзе арганізавана асобнай лакацыяй у выглядзе лаунж-зоны. На тэрыторыі экспазіцыі будзе працаваць арт-кафэ-бар партнёраў праекта "Культурнае жыццё". Для гасцей прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў забаўляльнага характару.
Свабодны ўваход ў лакацыю вулічнай мэблі і магчымасць не толькі разглядаць, але і выкарыстоўваць экспанаты непасрэдна па прызначэнні, а таксама спецыяльная івэнт-праграма ў межах дадзенай экспазіцыі стануць асобнай нагодай для наведвання праекта "ПАСТУЛАТ-2016".

З прычыны сталага росту колькасці ўдзельнікаў выставы і ахвотных яе наведаць, сёлета ГА “Беларускі саюз мастакоў” запрасіў біенале на больш годныя  выставачныя плошчы  Палаца мастацтваў і прафінансаваў правядзенне гэтай  імпрэзы. Ёсць усе падставы спадзявацца, што сумесныя высілкі ГА “БСМ” і ГА “БСД” забяспечаць выставе належны поспех у гледачоў.

На дадзены момант у межах праекта ўжо прайшлі конкурсы "Мяккая мэбля ў сучасных офісах" (кампанія AUPI), "Вытанчанасць формы ў дасканаласці функцыі" (кампаніі «Ризалит Строй» и «Овенкольгруп»), "Новая эстэтыка бетону" (кампанія «Стиль декор»), па выніках якіх арганізатары конкурсаў знайшлі перспектыўных для свайго бізнэса партнёраў-дызайнераў для далейшага дзелавога супрацоўніцтва. Праекты-пераможцы канкурсантаў пры падтрымцы партнёраў стануць аб'ектамі экспазіцыі на выставе.

Гісторыя праекта:

Стартаваў праект ў 2012 годзе і сабраў работы больш за 110 мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў з Беларусі, Эстоніі, Расіі і Польшчы. На працягу 2013 года калекцыя "Пастулат" была паказана на Тыдні дызайну ў Вільнюсе, на WAWA DesignFestival у Варшаве, на DesignNightFestival ў Таліне, а таксама ў карціннай галерэі Г. Х. Вашчанка ў Гомелі і на выставе «Avant-gARTe. От квадрата к объекту» у Мінску.

У 2014 годзе біенале "ПАСТУЛАТ" набыло значны аўтарытэт і стала гучнай падзеяй у свеце беларускага дызайну. За час правядзення выставы культурную пляцоўку наведалі больш чым 4000 чалавек.

У 2012 і 2014 гг. выставы праходзілі ў галерэі "Універсітэт культуры" і сталі самымі папулярнымі ў гісторыі гэтай выставачнай  прасторы.

Інфармацыйнымі партнёрамі мінулых гадоў выступілі:

• Тэлеканалы Беларусь-1, ОНТ, СТВ;

• Часопісы «Большой» і «Обстановка»,

• Газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Комсомольская правда», «Культура», «Вечерний Минск»,

• Літоўскі часопіс аб дызайне інтэр'ераў «Centras»;

• Інтэрнэт-рэсурсы afisha.tut.by, citydog.by, citycelebrity.ru і шм.інш.

 Рэклама аб правядзенні біенале размяшчалася на афішных тумбах у горадзе, універсітэтах, кафэ, галерэях і музеях Мінска, а таксама трансліравалася на экранах  Кастрычніцкай плошчы і Палаца Рэспублікі.

Па выніках дзвюх біенале быў выдадзены каталог, фірмовы каляндар, а таксама створаны 2 электронныя каталогі:

http://postoolat.unid.byhttp://postoolat2014.unid.by/

Выстава будзе працаваць з 4 па 20 лістапада 2016 года.

Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва; 

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў;  

velcom +375 29 3808075, мтс +375 29 5082580,

гарадскі +375 17 2227781, e-mail:

Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.">unidby@gmail.com – Беларускі саюз дызайнераў.