Выстава памяці мастака-кераміста Тамары Кіршчыной

15 лютага 2017 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы памяці мастака-кераміста Тамары Кіршчыной.

Тамара Кіршчына (5 студзеня 1950 – 4 красавіка 2016).  

Нарадзілася ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.

1964-1970 - вучоба ў Абрамцаўскім мастацка-прамысловым вучылішчы.

1970-1972 - мастак па кераміцы на Мазырскай фабрыцы мастацкіх вырабаў.

1972-1975 - праца ў Гомельскіх мастацка-вытворчых майстэрнях.

1975-1980 - вучоба на факультэце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Педагог - М.Беляев. Дыпломная праца - дэкаратыўная кераміка «Дрэва жыцця» у інтэр'еры Мінскай гасцініцы "Кастрычніцкая".

1976 - мастацкае афармленне абедзеннай залы Мінскага музычнага вучылішча ім. М.І.Глінкі - тэракотавая кампазіцыя «Прырода Беларусі».

1978-1979 - мастацкае афармленне інтэр'еру Мінскага кафэ «Арбат» (шамот, каляровыя палівы). Генеральнае рашэнне - А.Кішчанкі.

1980 - уступленне ў сябры Саюза мастакоў СССР.

1980-1982 - мастак Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.

1982-1986 - удзел у працы над манументальнымі габеленамі і заслонай для Дзяржаўнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета БССР (аўтар - А.Кішчанка).

1982-1992 - мастак Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва, 1982-1986 - галоўны мастак.

1984-1986 - мастацкае афармленне інтэр'ераў Мінскай гасцініцы «Беларусь» (генеральнае рашэнне - А. Кішчанкі).

1986-1997 - творчая праца ў майстэрні Народнага мастака Беларусі А.Кішчанкі, удзел у працы над габеленамі «Мора», «Беларусь, якая ляціць» і «Габелен стагоддзя».

1986 - удзел у працы над манументальным габеленам "Чарнобыль" для залы эканамічнага і сацыяльнага Савета ААН у Нью-Ёрку (аўтар - А.Кішчанка).

1988-1991 - праца над манументальным керамічным пано «Песня пра Радзіму» для Палаца культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

1997-2008 - мастак на прадпрыемстве «Керамін».

З 1971 - удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў. Творы Тамары Кіршчыной экспанаваліся ў Расіі, Італіі, Літве, Швейцарыі, Канадзе, Германіі, Ізраілі.

Тэрмін правядзенне выставы: з 15 па 28 лютага 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.