Выстаўка жывапісу «Злавіць вецер» Ірыны Ясюкайць - Дударавай

21 красавіка – 11 траўня 2017 г.

Выстаўка жывапісу “Злавіць вецер” — гэта другі персанальны праект маладой мастачкі ў галерэі “Мастацтва”. Ірына ўжо даўно зарэкамендавала сябе як таленавітую творчую адзінку ў беларускім выяўленчым мастацтве. Яе творы прывабліваюць гледача яскравасцю вобразаў і цікавым каларытным жывапісам.

Экспазіцыю выстаўкі прадстаўляюць творы розныя па жанру: партрэт, пейзаж, а таксама нацюрморт. Усе палотны шчырыя да роздуму, у іх не мала філасофіі. Гэта заўважна і ў самой назве выстаўкі — “Злавіць вецер”. Па словах самой Ірыны, “злавіць вецер — гэта спроба зрабіць нешта немагчымае. Але, калі ў тваіх руках трапеча на вятру хусцінка, то з'яўляецца ілюзія, што ў цябе гэта атрымалася”. Мастачке важна перадаць скрозь дзель секунды пэўную сваю эмоцыю ў пэўны адбітак часу. Яе захапляе кожны момант і дзеянне ў асяроддзі, таму як творцу неабходна ўбачыць і намаляваць пасродкам фарбаў і малюнка прыгажосць быцця. Відавочна, гэта адчуваецца ў кожным творы, а асабліва ў групавых партрэтах. Яны па-жаночаму пачуццевыя, па мастацку сімвалічныя, тэхнічна тонкія, складаныя па колеры.

Наведаўшы новую выстаўку Ірыны Ясюкайць-Дударавай, кожны зможа атрымаць эмацыянальнае ўзварушэнне ад мноства буйных кветак, птушак і светлых твараў. Спадземся, экспазіцыя не пакіне абыякавым нікога, хто верыць у чыстыя пачуцці, сапраўднае дабро і шчырасць у жыцці. 

Мастацтвазнаўца галерэі “Мастацтва” Ксенія Ралінская.

Здымкі са старонкі: https://www.facebook.com/iryna.dudarava?hc_ref=PAGES_TIMELINE