Выстава жывапісу Генадзя Драздова «Міратачэнне»

Мастацкая галерэя Беларт запрашае на выставу жывапісу Генадзя Драздова “Міратачэнне”,  адкрыццё якой адбудзецца а 17-й  гадзіне  23 мая  2017 г.  па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4. Уваход вольны.
Выстава будзе працаваць 23 мая – 6 чэрвеня 2017 г. штодня, акрамя нядзелі, з 11.00 да 20.00.

Генадзь Драздоў нарадзіўся 11 сакавіка 1959 г. у в. Паддуб’е Рагачоўскага раёна Гомельская вобласці. Скончыў Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1979), Беларускую акадэмію мастацтваў (1989). Вучыўся ў Івана Чухраева, Віктара Маркаўца. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1981 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, ЗША, Нарвегіі, Бельгіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Украіне, Расеі. Наладзіў больш за дзесяць персанальных выставаў у Беларусі і за яе межамі.
Працуе ў галіне графікі, жывапісу, мастацкіх праектаў. Найбольш значныя творы: “Малітва аб незалежнасці Беларусі”, “Рэхаформ”, “Вяртанне блуднага сына”, “Шлях вузкай брамай”, “Час восені”, “Пакінуты Беларускі дом”, нізка “Фрагменты беларускага барока”. Узнагароджаны дыпломам І ступені за серыю графічных працаў на ІІ Менскай міжнароднай выставе графікі (2009), дыпломам ІІІ ступені (у намінацыі лічбавае фота) на ІV Менскім міжнародным фестывалі лічбавага мастацтва (2013).
Аўтар шматлікіх канцэптуальных праектаў: “І Фэст Беларускага духоўнага мастацтва”,  Менск, Палац мастацтва (1999); “ARTрэйтынг”, Менск, галерэя “Золата” (2001); “Перформанс “Вясны””, Менскі касцёл св. Сымона і Алены (2001);  Кіеў (2005); “ІІ Фэст Беларускага духоўнага мастацтва”, Менск, Палац мастацтваў (2012).
Творы захоўваюцца ў нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у прыватных калекцыях.
У 2011 – 2016 гг. Старшыня Рады творчай суполкі “Пагоня”.
Жыве ў Менску.

Апошнiя навiны