Міжнародны выставачны праект «Аpple смак»

27 ліпеня 2017 года а 18-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Аpple смак”. Выстава прымеркавана да свята “Яблычны Спас”.

У праекце прымаюць удзел мастакі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Літвы, Эстоніі, Балгарыі, Чэхіі, Румыніі, Ірландыі.

Яблык у творчасці мастакоў розных часоў і пакаленняў з’яўляўся сімвалам натхнення і жыццёвай моцы. Гісторыя хрысціянства  пачынаецца з біблейскага расповяду пра Адама і Еву, дзе яблык – галоўны аб’ект разладу. З гэтым сімвалам звязана і праваслаўнае свята Яблычны Спас, якое  штогод адзначаецца ў сярэдзіне жніўня. Гэтае свята ў народным календары з’яўляецца святам першага ўраджаю. Акрамя таго, вядома, што ў гэты дзень  па народным календары заканчваецца лета і надыходзіць восень. І пасля гэтага ночы становяцца халоднымі і пачынаецца пара збору ўраджаю. Так і аўтары збіраюць свой творчы патэнцыял і раскрываюць мастацкі вобраз сімвала ўраджаю – яблыка ў сваіх творах.

Тэрмін правядзення выставы: з 27 ліпеня па 9 жніўня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва 

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

+375 29 362 33 83, +375 29 630 12 89 – Глеб Анатольевіч Отчык,  куратар і каардынатар праекта, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў.

 

Апошнiя навiны