Выстава «IND-БЕЛ-ART», прысвечаная 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных стасункаў Індыі і Беларусі

10 жніўня 2017 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К.Маркса, 12) пачынае працу выстава беларускіх мастакоў «IND-БЕЛ-ART», прысвечаная 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных стасункаў Індыі і Беларусі

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 15 жніўня 2017 г. а 17-й гадзіне (Дзень святкавання 70-годдзя незалежнасці Індыі).

У лютым 2017 г. група беларускіх мастакоў (Рыгор Сітніца, Юрый Хілько, Дар’я Бунеева і Вера Ягоўдзік) здзейсніла творчую паездку ў Індыю. Арганізатарамі праграмы, якая была прымеркавана да юбілею ўсталявання дыпламатычных стасункаў Беларусі і Індыі, выступілі Пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь, ICCR (Indian Council for Cultural Relations / Індыйскі Савет па Культурных Зносінах) і Беларускі саюз мастакоў.

За час паездкі мастакі пабывалі не толькі ў сталіцы Індыі, Нью Дэлі, але і ў рэгіёнах: на поўдні краіны, у горадзе Кочы (штат Керала), на захадзе (гарады Мумбай, Аўрангабад) і інш. Праграма ўключала знаёмства з найбольш знакавымі архітэктурнымі помнікамі (Тадж Махал, Элора, Аджанта ды інш.), наведванне музеяў, галерэй, навучальных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне мастацкай адукацыі, а таксама сустрэчы з індыйскімі мастакамі.

Вынікам паездкі стала выстаўка «IND-БЕЛ-ART», на якой мастакі-ўдзельнікі праграмы пакажуць жывапісныя і графічныя творы, выкананыя па ўражаннях сваёй паездкі. Таксама на выстаўцы наведвальнікі змогуць пабачыць прадметы, якія прадаставіла Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь: сары, статуэткі, кубкі і інш.

Тэрмін правядзення выставы: 10.08.2017 - 03.09.2017.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл .: 327–43–22, 226–05–32

histmuseum.by

 

Апошнiя навiны