Выстава жывапісу Леаніда Шчамялёва ў Нацыянальным мастацкім музеі

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 5 лютага, у дзень нараджэння майстра, а 17-й гадзіне.

Выстава “Леанід Шчамялёў. Жывапіс” прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі і прадстаўлена 60 жывапіснымі творамі 1960–2000-х гадоў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Музея гісторыі горада Мінска.

Экспазіцыя выставы ўвасабляе 70 гадоў жыцця ў мастацтве Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва – ад пасляваеннага навучэнца да выбітнага майстра ХХІ стагоддзя, жыццё і лёс якога – прыклад выключнага чалавечага і творчага даўгалецця, стойкасці і вернасці абранаму шляху.

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў г. Віцебску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў у пяхоце, кавалерыі, быў цяжка паранены. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1947–1952) у Л.М. Лейтмана, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953–1959) у В.К. Цвіркі. Удзельнік выстаў з 1958 г., персанальныя адбываліся з 1962 г. З 2003 г. у Мінску працуе Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва. Народны мастак Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы.

Здымкі Марыі Войцік: https://minsknews.by/vyistavka-zhivopisi-k-95-letiyu-leonida-shhemeleva-otkryilas-v-minske/

Апошнiя навiны