Юбілейная выстава Уладзіміра Церашчука

20 лютага 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Уладзіміра Церашчука.

Жывапісу У. Церашчука ўласцівыя адмысловая гармонія, свабода пластычнай мовы і высокая культура колеру. Кожны твор адлюстроўвае душэўны настрой майстры, яго характар – спагадны і разважлівы. Больш за ўсё жывапісца прыцягвае праблема перадачы ўражання прасторы, працятай святлом. Прырода ў краявідах В. Церашчука то замірае ў спакоі і цішыні, то бударажыць уяўленне гледача кантрастам насычаных жоўта-сініх фарбаў. Вобразна-эмацыйная структура твораў мастака, іх філасофскі сэнс, выяўляюць блізкасць чалавека да роднага асяроддзя. Напаўняюць яго шчырай любоўю да свайго краю і праз яе – да вялізнага сусвету, усёй планеты, да бясконцасці і вечнасці касмічных прастораў.

Уладзімір Церашчук нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Брэсце.

1980 – 1984 гг. – вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя. Глебава;

1986 – 1990 гг. – вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце;

1984 1988 гг. удзел у міжнародных выставах-конкурсах у Маскве, Ленінградзе, Нью-Ёрку (работы адзначаны дыпломамі).

Персанальныя выставы:

"Натхненне гор" у Брэсце, Полацку, Маладзечне, Віцебск (Ратуша, Абласны музей), Мінск (Палац мастацтва) – 1999 г.; "О, Кімерыя, краіна таямніцы", Мінск (2002 г., Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны), Данецк (2003 г., Абласны краязнаўчы музей), Кіраваград (Мастацка-мемарыяльны музей А. Асьмёркіна), «Над Басфорам Кімерыйскім », Мінск (2004 г., Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Працы мастака знаходзяцца ў зборах Міністэрства культуры Беларусі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Абласным краязнаўчым музеі г.Віцебск, Гісторыка-культурным музеі г. Заслаўе, Мастацка-мемарыяльным музеі А. Асьмёркіна ў г. Кіраваградзе, Абласным краязнаўчым музеі г. Данецка, Фондзе К. Багаеўскага (г. Феадосія).

Тэрмін правядзення выставы: з 20 па 28 лютага 2018 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва 

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

Апошнiя навiны