Юбілейная выстава Анатоля Рыбчынскага

20 лютага 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)  адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Анатоля Рыбчынскага.

Мала хто з беларускіх мастакоў столькі павандраваў з алоўкам, пэндзлем і фарбамі па абшарам былога Савецкага Саюза, як гэта зрабіў Анатоль Рыбчынскі. Але на пачатку сваёй творчай кар’еры будучы нястомны вандроўнік аддаў плённую даніну такім графічным тэхнікам, як літаграфія і лінарыт. Работы гэтага перыяду адрозніваюцца прафесіяналізмам, арыгінальнасцю задумкі, адчуваннем сучаснасці, шырынёй ахопленага тэматычнага дыяпазону. А далей яго захапілі творчыя вандроўкі. У першай з якіх, у складзе Усесаюзнай акварэльнай групы (1974 г.) па Казахстану, А.Рыбчынскім была створана, адметная сваёй лірыкай, серыя партрэтаў шахцёраў Караганды, сталевараў Казахстанскай Магніткі. У акварэлях, што ўзніклі як вынік паездак па Далёкаму Усходу (1986 г.): Камчатка, Сахалін, Уладзівасток, Хабараўск – перадавалася непаўторная моц і прыгажосць гэтага суворага края. Для выпрацаванай аўтарскай стылістыкі характэрнымі былі акварэльныя і жывапісныя працы, на тэмы Крыма і Паўночнага Каўказа (1990 г.), а таксама вялікая колькасць замалёвак і акварэлей з Прыбалтыцы, Венгрыі, Францыі, Партугаліі.

У апошнія дзесяцігоддзі сваёй творчасці Анатоль Рыбчынскі надзяляе значную ўвагу алейнаму жывапісу. Больш за ўсё пішацца ім краявідаў роднай Беларусі, якую мастак аб’ехаў амаль усю. Ва ўсіх порах года Анатолю Рыбчынскаму заўсёды ўдаецца знайсці сваю непаўторную прыгажосць і ўнікальнасць.

На выставе будуць прадстаўлены лепшыя творы майстра, створаныя ім за шматгадовае творчае жыццё.

 

Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі нарадзіўся 25.07.1936 у г. Крычаве Магілёўскай вобласці, БССР.

1954 – 1962 гг. – вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя. Глебава (педагогі Лейтман Л.М., Галоўчанка М.І);

1962 – 1967 гг. – вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (педагогі Любамудраў П.К., Паслядовіч А.А., Кашкурэвіч А.М.);

З 1966 гг. – удзельнік мастацкіх выстаў.

З 1972 – сябра Саюзу мастакоў СССР.

З 1974 па 1981 гг. – галоўны мастак Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.

У 1988 г. Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі ўзнагароджаны медалём “Вецеран працы”.

У 2002 г. – медалём Беларускага саюзу мастакоў.

Творы Анатоля Рыбчынскага знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея РБ, Дзяржаўнаўным музеі гісторыі і культуры РБ, Музеі драўлянай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, краязнаўчых музеях Магілёва, Гродна, Полацка, г.п. Леніна Магілёўскай вобласці, а таксама у прыватных калекцыях Польшчы, Ізраіля, Францыі, Англіі, ЗША, Украіны, Расіі, Беларусі.

Тэрмін правядзення выставы: з 20 па 28 лютага 2018 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва 

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

Апошнiя навiны