Выстава акварэляў Вячаслава Паўлаўца «Крокі па вадзе» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (15.03 - 30.04.2018)

15 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя “Панарама”, 22-гі паверх) адкрыецца выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца “Крокі па вадзе”.

Карціны вядомага беларускага мастака-акварэліста Вячаслава Паўлаўца – гэта спараўдны цуд мастацтва, створаны вадзянымі фарбамі. Пэндзаль майстра нібыта робіць крокі па вадзе, пакідаючы за сабой дзіўны лёгкі пейзаж, напоўнены святлом і паветрам.

Гарманічны свет у акварэлях мастака прадстае перад гледачом такім, якім ён бачыцца ў шчаслівых снах і дзіцячых успамінах. Цалкам пазбаўлены ад усяго цёмнага і выпадковага, ён выпраменьвае ўнутранае святло, нагадвае пра адвечную мудрасць прыроды, крохкасць чалавечай душы і непаўторнасць кожнага імгнення.

Невыпадкова акварэль стала галоўная тэхнікай у творчым лёсе Вячаслава Паўлаўца. Празрыстая, шматслойная, яна поўнасцю адпавядае яго светаўспрыманню, патрабуе дакладнага вока, артыстычнай і лёгкай рукі, не даруе памылак і не дазваляе выпраўленняў.

Нельга не заўважыць, што адзін з самых распаўсюджаных матываў творчасці мастака – матыў дарогі. Урачыстая алея паўзабытага панскага маёнтка, ледзь прыкметная сцяжынка ў жнівеньскім полі, адзінокі ланцужок слядоў па першым снезе – ці не запрашэнне гэта да пуці дамоў, а значыць, – да сябе?

Атрымаць асалоду ад светланоснай акварэлі Вячаслава Паўлаўца запрашаем да 30 красавіка 2018 года.

З 16 сакавіка ўваход на выстаўку платны − складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 23. 
Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Апошнiя навiны