Выстава жывапiсу Кацярыны Сумаравай «Суб’ектыўны краявiд» у галерэі «Беларт» (24.04 - 12.05.2018)

З 24 красавiка па 12 мая 2018 года Мастацкая галерэя Беларт Грамадскага аб’яднання Беларускi саюз мастакоў запрашае на выставу жывапiсу Кацярыны Сумаравай «Суб’ектыўны краявiд».
Выстава адбудзецца ў межах Мiжнароднага фестывалю «Арт-Мiнск» на пляцоўцы галерэi Беларт па адрасе: г. Мiнск, вул. К. Маркса, 4. Часы працы: Пн – Пт з 11.00 да 20.00, Сб .з 11.00 да 19.00. 
Уваход вольны.
У экспазiцыi выставы прадстаўлены новыя творы адной з яркіх індывідуальнасцяў у беларускiм сучасным жывапiсу, мастачкі Кацярыны Сумаравай. Большая частка палотнаў складае абстрактны цыкл «Суб’ектыўны краявiд», якi мастачка распачала ў сярэдзiне 2000-х гадоў. 
Лаканiчныя i пераканаўчыя па каларыстычнаму вырашэнню кампазiцыi Кацярыны Сумаравай адлюстроўваюць няўлоўны i зменлiвы эмацыянальны свет падсвядомага i адначасова выклiкаюць ясныя асацыяцыi з абагульненымi прыроднымi краявiдамi. На палотнах цыклу нiбыта разгортваецца мiстэрыя ўзаемадзеяння прыродных стыхiй, найчасцей вады і паветра, але найбольш выразную ролю адыгрывае святло, водблiскi якога развейваюць нават самыя змрочныя станы ўнутранага i знешняга ландшафту.


Кацярына Сумарава нарадзiлася 22 красавіка 1979 года ў г.Мiнску. Беларусь. 1990-1995 навучанне ў Беларускiм лiцэі мастацтвауў iмя І.Ахрэмчыка. Мiнск. Беларусь. 

1995-1998 навучанне ў Беларускiм каледжы мастацтваў iмя І.Ахрэмчыка. Мiнск. Беларусь. 
1998-2004 навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Мiнск. Беларусь. 
2005 – стыпендыя “Вольнае даследаванне” пры Акадэмii мастацтваў г. Каррара. Iталія. 
З 2007 года сябра “Беларускага саюза мастакоў”. 2008-2010 член Савета маладых творцаў пры Канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі. 
2007-2013 працавала ў Дзіцячай мастацкай школе мастацтваў №3 г. Мінска. (педагог). 
2008-2010 г.г. выкладала ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, кафедра жывапісу, Мінск, 
Творы мастачкі знаходзяцца ў Музеі Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Мiнск. , Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, Мастацкай галерэі Нацыянальнага полоцкага гісторыка-культурнага запаведніка, Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі, «Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.», Мастацкі музей г. Чунцын. Кітай, прыватных і карпаратыўных калекцыях у Беларусі і за яе межамі. 
2012 падзяка Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта «За плённую працу па эстэтычнаму і духоўнаму выхаванню моладзі і за дасягненне высокіх вынікаў у педагагічнай дзейнасці і мастацкай творчасці.» 
2014 Дыплом Міністра культуры РБ за значны ўклад у развіццё сучаснага мастацтва Беларусі. «Лепшая дзесятка» па выніках народнага галасавання ў рамках Нацыянальнай выстаўкі "Avant Garte ад квадрата да аб'екта». 

Выбраныя персанальныя выставы:
2011 «Панарама года.» Мастацкая галерэя Нацыянальнага полоцкага гісторыка-культурнага запаведніка. Полацк. 
2011 «Панарама года». Нордвыльде. Германія.
2012 «Панарама года.» Віцебскі Цэнтр Сучаснага мастацтва. Віцебск.
2012 «Панарама года.» Галерэя “tut.by”. Минск 
2012 «Панарама года.» Установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны».Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі. Орша.
2014 «Суб’ектныўны краявід», Dusit Thani Abu Dhabi. ААЭ
2014 «Liwa Effect», Галерэя New Day. Мінск. Беларусь.
Праэкт – перасоўная персанальная выстава “ Панарама года.” (Полацк-Орша-Мінск - Віцебск.)
2015 “Памежны стан.” Музей горада Мінска, галерэя ім. Савіцкага. Беларусь. 
2016 “Памежны стан” Новы замак. Гродна. Беларусь.

Выбраныя групавыя выставы:
2001 - выстава фіналістаў Osaka Triennale 2001 (10-й міжнародны конкурс сучаснага мастацтва). Contemporary Art Spase Osaka (CASO). Японія. 
2001 - выстава прысвечаная памяці Х. Суціна. Галерэя Літоўскага Саюза Мастакоў.Вільня,Літва
2003 і 2005 - выстава ў рамках міжнароднага тэатральна-мастацкага фестывалю "Zdarzenia". Тшев. Польшча.
2008 - «Прэзентацыя». (Удзельніца і арганізатар сумеснага беларуска-нямецкага праект (выстава-канферэнцыя). Музей Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Мінск. 
2010 - «Васіль Сумараў. Настаўнік і вучні ". Выстава, прысвечаная 70-годдзю майстра. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Менск. 
2010 VII міжнароднае біенале сучаснага мастацтва ў Гумри. Арменія.
2010 - міжнароднае біенале "Women and Art". "Навакольнае асяроддзе і будучыня.", Нацыянальны мастацкі музей г. Шарджа, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. 
2010 BELART.BY выстава ў рамках адкрыцця года беларускай культуры ў РФ. Дзяржаўны Цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі. Масква. 
2012 Выстава беларускіх мастакоў. Вроцлаў. Польшча. 
2012 The 5th Beijing International Art Biennale China 
2012 Нацыянальны музей. Кітай.
2012 Міжнародная сімпозіум Atelier an der Donau. Похларн. Аўстрыя. 
2012 Міжнародная выстава ў рамках сімпозіума «Блакітная вада.». Паланга. Літва. 
2012. Нацыянальны музей. Кітай. 
2013 арт-праект «Клара і Роза». Музей сучаснага мастацтва. Минск.Беларусь. 
2014 Усебеларуская выстаўка сучасных мастацтваў AVANT g ART ад квадрата да аб'екта, Мінск, Беларусь. 
2014 Міжнародны сімпозіум «Экспрэсія Ніды». Ніда. Літва. 
2014 Exclusive Art Display by Art Hub at Armani Hotel. ААЭ. 
2014 Выстава мастакоў з усходняй Еўропы, у рамках міжнароднай резідэнцыальной праграмы «Art Month». Абу-Дабі, ААЭ.
2014 III Міжнародная мастацкая выстава "Тэрыторыя сонца». Марк Шагал ART CENTER. Віцебск. Беларусь. 
2015 The 6th Beijing International Art Biennale China 
2015, 2016, 2017 «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам.» Палац мастацтваў. Мінск.
2016 Свет вачыма кітайскіх мастакоў, Кітай вачыма замежных мастакоў. Yan Huang Art Museum, Beijing. Пекін. Кітай.
2016 Пленэр і выстава беларускіх мастакоў у г. Чунцын. «Пераменлівыя пейзажу. «Мастацкі музей Чунцын. Кітай.
2017 Международный сімпозіум. Компэта. (Малага). Іспанія.
2017 Міжнародны акварэльны сімпозіум \ Аполе, Польшча.
2017 Міжнародны сімпозіум \ Nemunaitis. Літва.
2017 Выстава сучаснага беларускага мастацтва ад Белгазпрамбанка. Галерэя «Арка», Вільня. Літва. 
2017 Выстава сучаснага беларускага мастацтва «Вяртанне да 130-годдзя Марка Шагала». Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.
2017 Групавы праект «Чысціня і гігіена". Авторскій праект «Reservuarium». Цэнтр сучасных мастацтваў. Мінск, Беларусь. 
2017 Нацыянальная біенале мастацтваў. Палац мастацтваў. Менск. Беларусь. 
2018 Міжнародны сімпозіум, Злацібор, Сербія.

 

Апошнiя навiны