Выставачны праект «Фармат» у Палацы мастацтва (6.06 - 17.06.2018)

6 чэрвеня 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя Рэспубліканскага выставачнага праекта “ФАРМАТ”.

“Стагоддзе – як кропка адліку: стагоддзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая назаўсёды падзяліла час на “да і пасля”, стагоддзе заснавання Віцебскай мастацкай народнай вучэльні, якая дала моцны штуршок для ўзнікнення Віцебскай мастацкай школы і апынулася з’явай у сусветным мастацтве, імёны Марка Шагала і Казіміра Малевіча, стагоддзе УНОВИС.

Фармат – гэта спроба азірнуцца на падзеі ад якіх нас аддаляе ня менш ста год і ацаніць, а быць можа і пераасэнсаваць іх значнасць для фарміравання Віцебскай школы. Гэта зрэз пласта сучаснасці і уважлівы позірк на сябе, спроба яднання з грунтовымі водамі мінуўшчыны і, праз карані дрэва продкаў, дайсці да вытокаў. Гэта спроба адчуць ту трансфармацыю ў свядомасці творцаў, якая адбылася ў Віцебску ў стогадовы перыяд існавання школы.

Мы не проста розныя. Мы розныя – прынцыпова. Адзін працягвае рэалістычныя традыцыі Ю.Пэна, другі – рамантычныя палёты Шагала, трэцці філасоўскі пераасэнсоўвае трансфармацыі візуальных мастацтваў на вастрыі сучаснасці. Аб’ядноўваючымі фактарамі ў гэтым праекце ёсць толькі пачуццё ўласнага дачынення да Вицебскай мастацкай школы і Фармат. Метр на метр ці 50 на 50.

Гэта праект-пазл, праект-красворд, праект-мазаіка.

Нам самім цікава ўбачыць спіл стогадовага волата-дрэва.

51 праца дваццаці васьмі аўтараў (на момант першай экспазіцыі ў Віцебску, праект у кожным горадзе папаўняецца) былі напісаны спецыяльна для гэтага праекта. Па ўсім свеце мастакі далучаюцца да гэтага праекту. Сёння – пілотны варыянт выставы. А гарады Беларусі і блізкага замежжа яе ўжо чакаюць.”

Куратар выставачнага праекта Мяснікова Кацярына.

Праект выклікаў шмат станоўчых водгукаў і прапаноў для далейшага экспанавання пасля ўдзелу ў праграме Славянскага базару ў Віцебску і выставы на цэнтральнай выставачнай пляцоўцы Брэста.

Тэрмін правядзення выставы:

з 6 па 17 чэрвеня 2018 года, штодзень, акрамя панядзелка, з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49 Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

Апошнiя навiны