Выстава друкаванай графікі малых і сярэдніх формаў «MINI MIDI PRINT» (20.06 - 01.07.2018)

20 чэрвеня 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы друкаванай графікі малых і сярэдніх формаў «MINI MIDI PRINT».

Выстава прысвячаецца 100-годдзю з дня нараджэння Аляксандры Паслядовіч. У межах праекта будзе экспанавацца рэтраспектыўная выстава твораў мастачкі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін правядзення выставы:

з 20 чэрвеня па 1 ліпеня 2018 года, штодзень, акрамя панядзелка, з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49 – Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

Апошнiя навiны