Марына Бацюкова запрашае да размовы пра нацыянальную ідэнчычнасць у праекце "Рызомы".  

5 ліпеня а 17 гадзіне ў Палацы мастацтва адбудзецца адкрыццё вялікага аўтарскага праекта вядомага беларускага фатографа Марыны Бацюковай. Праект прысвечаны пытанню фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Аўтар звяртаецца да людзей, якія фарміруюць сёння культурную прастору Беларусі і ўсіх, хто ставіцца да тэмы неабыякава. У залах "Палаца мастацтва" і галерэі  "Арт-Беларусь"  разгорнецца выстава, якая складаецца з серый "Рызомы. Мы", "Рызомы. Горад", "7Я" і "Петрыкор", аўдыёвізуальнай і інтэрактыўнай часткі. Гледачам  прапануюць стаць сааўтарамі праекта і сказаць сваё важнае слова. Для гэтага ў зале падрыхтаваны спецыяльны набор літар.

"Часам можна самому сабе сказаць адно важнае слова, каб стала зразумела – хто ты, адкуль, які вырай у тваей душы і што трэба, каб жыць у гармоніі з самім сабой, людзьмі і ўсім светам...  Я пачала разважаць - якое слова скажуць мае дачка і сын. Пасля – што б сказалі людзі, якія для мяне ўвасабляюць Беларусь, родны Мінск. 

Тэма самаідэнтыфікацыі вельмі важная для мяне таму, што ў маёй сям'і дзеці па-рознаму ставяцца да ідэнтычнасці. Зараз нарадзіліся і растуць унукі. Чым стане для іх прыналежнасць да пэўнай зямлі і культуры. Пазей узнікла жаданне даведацца, як іншыя ставяцца да гэтага пытання. У 2014-ым я зрабіла першыя фатаграфіі да праекта. Сёння я выношу яго на агульнае абмеркаванне. Галоўнае для мяне - пашукаць адказы на важныя пытанні".

 Марына Бацюкова, фатограф

"Каранёвая сістэма - "рызомы", якую выкарыстала ў сваім праекце МарынаБацюкова, можабыць метафарай сеткі згуртаванняў - "супольнасцей". Калі мы кажам не пра каранёвую сістэмудрэва свету, а пра рызаматычную – множную і разгалінаваную, якая не мае аднаго пачатку, - структуру цыбулін і клубняў.  Падобным чынам беларускую культуру апісваў ВалянцінАкудовіч, абазначаючы яе як нелінейную. Паколькі розныя яе персанажы – Еўфрасіння Полацкая і Сымон Будны, Пётр Машэраў і Святлана Алексіевіч, і іншыя – не аб'ядноўваюцца ў адну, нацыянальную Беларусь. Гэта структура падобна таксама да багны, калі вызваліць яе ад канатацый чорнай дзіркі і ў якасці вызначальных рысаў вылучыць адсутнасць цэнтра і дынамічнае суіснаванне сушы і вады."

Вольга Шпарага,

філосаф, кандыдатфіласофскіхнавук

 Аўтарскі праект "Рызомы" М.Бацюковай пройдзе ў "Палацы мастацтва" і галерэі "Арт-Беларусь" з 5.06.2028 да 29.06.20218. 

Апошнiя навiны