Рэспубліканская мастацкая выстава «VOYAGE, VOYAGE» у Палацы мастацтва (5.07 - 15.07.2018)

5 ліпеня 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай мастацкай выставы «VOYAGE, VOYAGE».

Арганізатар выставачнага праекта – Беларускі Саюз мастакоў.

Куратар – вядомая беларуская мастачка, старшыня секцыі ДПМ БСМ Ірына Кузняцова.

Дэвіз выставы: «СВЕТ БЕЗ МЕЖАЎ».

НАШЫ пабывалі не толькі ў шматлікіх краінах Заходняй Еўропы, але і на іншых кантынентах, у экзатычных краінах: у Амерыцы, Кітаі, Японіі, Афрыцы, В’етнаме, Індыі, Егіпце, Марока, і г.д. Шмат у каго захоўваюцца выдатныя ўспаміны пра прыроду Грузіі і Арменіі. Мы – суседзі і творчыя партнёры Літвы, Латвіі. Ўсе памятаем пышную архітэктуру і музеі Санкт-Пецярбурга. Знаёмства з культурай ўсіх гэтых краін, безумоўна, робіць унёсак у скарбонку развіцця шматграннай беларускай культуры. Прычым падарожнічаць можна не толькі па краінах, але і па памяці, па ўяўленню, па часе.

Выстава будзе праходзіць Вялікай зале Рэспубліканскай мастацкай галерэі. Фармат яе з самага спачатку быў запланаваны куратарам, як максімальна адкрыты. Удзельнічаць у праекце былі запрошаны мастакі ўсіх секцый, абласных арганізацый Беларускага Саюза мастакоў, усіх іншых творчых саюзаў краіны, маладыя мастакі, студэнты, мастакі іншых краін. Ніякіх абмежаванняў, ні па часе выканання работ, ні па ўзросце ўдзельнікаў, ні па колькасці работ, ні па памеры, ні па тэхніцы – ва умовах не ставілася. Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы выкананы ў розных матэрыялах: жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, шкло, дрэва, камень, тэкстыль, скура, габелен, светлавыя кампазіцыі, інсталяцыя, фатаграфіі, кампутарная графіка.

Тэрмін правядзення выставы:

з 5 па 15 ліпеня 2018 года, штодзень, акрамя панядзелка, з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49 – Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

Апошнiя навiны