Выстава фатаграфіі Марыны Бацюковай «Свае гісторыі» ў Беластоку у рамках Фестываля Wschód Kultury / Inny Wymiar 2018  (1.09 - 30.09.2018)

“Свае гісторыі” – постфатаграфічны праект: фотаздымкі фотаздымкаў людзей у інтэр’ерах і экстэр’ерах. Жывыя твары, якія глядзяць на нас са старых фота ў штодзённым антуражы гарадскіх кватэр, з імправізаваных сямейных іканастасаў беларускіх хат, з глянцавых эмаляў надмагільных камянёў. Фотаздымкі, якія фіксуюць “сляды душ”,– нібыта змагаюцца супраць інертнай матэрыі. Тут важныя іскра ў вачах, пачуццё сімпатыі і адзінства з героямі – чорнымі і белымі плямамі на фотакартках, знятых Марынай Бацюковай. Мы можам будаваць гіпотэзы пра час (для кагосьці з безыменных асобаў на партрэтах ён ужо спыніў свой ход, а для кагосьці, верагодна, не) і месца (горад гэта ці вёска, блізкае ці далёкае, Еўропа ці Азія), але яны так і застануцца ідэямі ў сферы верагоднага. Альбом, тым не менш, структуруе здымкі серыі на ўмоўныя раздзелы, задае ім пэўныя кантэкстуальныя рамкі.

Апошнiя навiны