Выстава керамікі «Арт-Жыжаль. 15 год існавання» (25.04 - 5.05.2019)

25 красавіка 2019 года а 16 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы керамікі “Арт-Жыжаль 15 год існавання”, прымеркаванай да юбілею яго арганізатара і нязменнага куратара, мастака-кераміста Валерыя Калтыгіна.

Сёлетняя выстава па кераміцы «Арт-Жыжаль 15 год існавання» – гэта беларускі эксклюзіў у мастацтве і культуры нашага народа, нашай Рэспублікі, свята керамікі.
За 15 штогадовых пленэраў “Арт-Жыжаль” у іх узялі ўдзел прафесійныя мастакі-керамісты з 23 краін. Гэта – Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Венесуэла, Вялікабрытанія, Германія, Індыя, Ірландыя, Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Расія, Румынія, Сербія, Славакія, ЗША, Турцыя, Францыя, Украіна, Эстонія, Японія. Іх лепшыя працы прадстаўлены на выставе.
Агульны дэвіз усіх пленэраў – “Ад традыцый да сучаснасці праз досвед майстэрства”.
15 гадоў кожны пленэр утрымліваў ў сабе вырашэнне якой-небудзь асаблівай тэмы-задання. 
Выстава «Арт-Жыжаль 15 год існавання» – гэта жаданне Валерыя Калтыгіна падвесці агульныя вынікі плённай працы на працягу 15-ці гадоў лепшых айчынных і замежных мастакоў-керамістаў.

У вялікай экспазіцыі, якая зойме залы на 2-ім паверсе Палаца мастацтваў, будуць прадстаўлены творы 56 удзельнікаў пленэраў розных гадоў у колькасці 109 кампазіцый (больш за 200 адзінак прац) з калекцыі Бабруйскага мастацкага музея.

 

 

 

 

Апошнiя навiны