Выстава «Мяжа» (17.07 – 28.07.2019)

17 ліпеня 2019 года а 17 гадзіне ў сталічным Палацы мастацтваў (Рэспубліканская мастацкая галерэя, г. Мінск, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы “МЯЖА”.

Мастацкая выстава адбудзецца ў рамках Міжнароднага праекта "МЯЖА". Праект прысвечаны актуальнай для сусветнай супольнасці праблеме сямейнага гвалту. Акрамя выставы работ айчынных і замежных мастакоў па гэтай тэматыцы праект уключае ў сябе семінары з экспертамі, багасловамі, літаратарамі, мастакамі і мастацтвазнаўцамі.

Арганізатарам праекта «Мяжа» выступае Грамадскае аб'яднанне “Беларускі саюз мастакоў” і Рэспубліканская мастацкая галерэя. Куратар праекта – першы намеснік старшыні ГА БСМ Глеб Анатольевіч Отчык.

Галоўная мэта праекта – сродкамі мастацтва выявіць праблему навакольнага асяроддзя, яго ўплыў на асобу ў прасторы, а таксама падрыхтаваць тэарэтычную базу і практычную інфармацыю пра перспектывы працы над жыццёвымі праблемамі на аснове хрысціянскіх прынцыпаў разумення.

Чакаецца, што рэалізацыя праекта істотна актывізуе ўзаемадзеянне грамадскіх арганізацый з цэнтрамі падтрымкі мясцовых ініцыятыў, хрысціянскімі канфесіямі, павысіць дасведчанасць розных катэгорый насельніцтва, дапаможа процідзейнічаць хатняму гвалту і розным тэндэнцыям, якія негатыўна ўплываюць на жыццё.

Паняцце “МЯЖА” мае глыбокі сэнс у выяўленчым мастацтве. Мастак сваёй творчасцю ставіць пад пытанне ўсе асяроддзе. Мяжа ў мастацтве – гэта свайго роду мяжа светапогляду, маралі, этыкі і жыццёвага асэнсавання Свету.

У рамках выставы плануецца прыцягненне мастакоў не толькі з горада Мінска, але і з рэгіёнаў. Свае працы таксама прадставяць мастакі з Эстоніі, Чэхіі, Літвы, Украіны і Балгарыі.

19 ліпеня 2019 г. запланаваны «Круглы стол» з удзелам зацікаўленых недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, канфедэрацыі творчых саюзаў, а таксама прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.

Выстава працягнецца па 28 ліпеня 2019 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак-пятніца з 11:00 да 19:00;

субота-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак:

Глеб Отчык (куратар) + 37529-318-46-84

+375 (17) 288 15 49; +375 (29) 844 99 68 (МТС); +375 (29) 264 68 48 (МТС).

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/,На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva

Ганна Сілівончык. «Макрамэ», 2015
Кацярына Сумарава. «Рэканструкцыя вобразу», 2014
Іван Семілетаў. Без назвы, 2009
Анатоль Кузняцоў. «Раўнавага», 2000
Павел Ксяндзоў. «Матылёк ІІ», 2019
Ігар Хілько (Украіна). Без назвы, 2017
Сяргей Аганаў. «Няміга», 2008
Зоя Літвінава. «Міратворца», 2019
Алена Шлегель. «Муза», 2014
Ілона Касабука. «Белы дзень (першы дзень)», 2017
Ілона Касабука. «Чырвоная нітка». З цыклу «Гульня», 2017
Леанід Хобатаў. «Мета», 2014 – 2019
Зоя Луцэвіч. «Дотык», 2019
Вольга Мельнік-Малахава. «Мядуза», 2019
Максім Бародзіч. «Юлія», 2018
Васіль Касцючэнка. Серыя «Ноч адзінокай дамы», 2019
Сяргей Варкін. «Hi-Tech», 2012
Рыгор Сітніца. «Шпацыр уздоўж паркана - 15», 2018
Максім Пятруль. «Хатняя гравітацыя»

Апошнiя навiны