Выстава мастака Васіля Касцючэнкі «19+» ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (2.09 – 16.09.2019)

2 верасня 2019 года а 18-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца вернісаж персанальнай выставы мастака Васіля Касцючэнкі “19+”, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя прадставіць каля 25 карцін, большая частка якіх была напісана ў 2019 годзе. Творы аўтара эмацыйна насычаныя, кожны з іх мае сваю сілу і энергію, глыбінны сэнс і разважанні аб зменлівасці жыцця. Колер і эмоцыі – вось асноўныя кампаненты мастацкай вобразнасці Васіля Касцючэнкі.
Мастак у чарговы раз пакажа гледачу, як змяняецца навакольны свет і сваю рэакцыю на гэта, што адбылося на эмацыйным узроўні за бягучы год. Аўтар востра рэагуе на многія падзеі: глабальныя катастрофы, змену клімату, а разам з імі перамену прыроды і чалавека. Кожная закранутая ім тэма патрабуе новых рашэнняў, бо па словах самога Васіля: “Усё мяняецца, мяняецца і сам аўтар”.

Для творчасці Васіля Касцючэнкі характэрны свой, асаблівы і пазнавальны жывапісны стыль, які падымае яго творы да сімвалічнага ўзроўню. У карцінах прысутнічае глыбокі сэнс, рэакцыя і разважанні мастака пра навакольны свет, прачытанае або ўбачанае ім.

Васіль Касцючэнка нарадзіўся 25 лютага 1953 г. у вёсцы Васільеўка Гомельскай вобласці. У 1974 г. скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, мастацка-графічны факультэт. Член Беларускага саюза мастакоў. З 1976 г. пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, шматлікіх пленэраў. У 2006 г. стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Работы беларускага майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Саюза мастакоў Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), у Магілёўскім абласным музеі і ў прыватных калекцыях Расіі, Германіі, Швецыі, Італіі, Даніі, Польшчы, Францыі, Люксембурга і інш.

Выстава будзе працаваць з 2 па 16 верасня 2019 г.
Аўторак – субота: 11.00 – 19.00,
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),
Тэлефон / факс: 327-26-12.
Вход свободный.

Апошнiя навiны