НЯМІГА-17. 35 ГАДОЎ!

7 ліпеня  2021 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбылося адкрыццё мастацкай выставы, прысвечанай 35-годдзю стварэння творчага аб’яднання “Няміга-17”.

На выставе будуць прадстаўлены творы жывапісу Альгерда Малішэўскага, Алега Маціевіча, Алеся Цыркунова, Міколы Бушчыка, Леаніда Хобатава, Сяргея Кірушчанкі, Анатоля Кузняцова, Зоі Літвінавай, а таксама скульптура Тамары Сакаловай і Галіны Гаравой.

Творчае аб’яднанне “Няміга-17” з’явілася ў складаны, пераломны перыяд, і зрабіла значны ўнёсак у развіццё сучаснага беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў. Дзевяць беларускіх мастакоў стварылі той падмурак, які з цягам часу  потым узмацняўся  новымі яго сябрамі.

Неабходна адзначыць ролю двух мастацтвазнаўцаў – Ірыны Стальной і Валерыя Буйвала. Менавіта яны, як сябры суполкі, арганізоўвалі выставы як у Беларусі, так і за яе межамі: Ленінград (Расія) Дом Журналіста, Рыга (Латвія) музей “Арсенал”, у Заходняй Еўропе – Германія, Італія, Іспанія, Францыя (дарэчы, за актыўную выставачную дзейнасць і развіццё культурных стасункаў паміж Францыяй і Беларуссю Ірына Стальная, Зоя Літвінава і Галіна Гаравая былі ўзнагароджаны ордэнамі французскага ўрада “За дасягненні ў літаратуры і мастацтве”).

Актыўная выставачная дзейнасць суполкі “Няміга-17” доўжылася да 2002 года. Менавіта ў 2002 годзе ў залах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (г. Масква) адбылася апошняя агульная выстава, дзе экспанаваліся жывапісныя творы Мікалая Бушчыка, Зоі Літвінавай, Анатоля Кузняцова, Сяргея Кірушчанкі, Леаніда Хобатава і скульптуры Галіны Гаравой і Тамары Сакаловай.

Як заўважыў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Траццякоўкай галерэі Аляксандр Марозаў падчас адкрыцця выставы: “Калі сказаць пра філасофію светапогляду майстроў “Няміга-17”, то необходна заўважыць, што ім давялося жыць у час чарговага абвала краіны, не такога катастрафічнага, як у былыя дні рэвалюцыі і двух сусветных войнаў. І тое апірышча, якое яны знайшлі для сябе ў надзеі на будучыню, – і гэтае апірышча на стваральныя стыхіі прыроды, здаровыя асновы векавога ўкладу чалавечага жыцця”.

Удзельнікі творчага аб’яднання “Няміга-17” з самага пачатку сваёй дзейнасці не прымалі артадаксальнае разуменне рэалізму (чытайце: сацрэалізму), імкнуліся вызначыць сваё месца ў кантэксце сучаснага беларускага мастацтва ХХ стагоддзя і дадаткова ўзялі на сябе абавязак аднавіць перапыненныя жывапісныя пошукі беларускіх майстроў выяўленчага мастацтва 20-ых гадоў мінулага стагоддзя.

Даволі слушную думку выказаў у каталогу да выставы “Няміга-17” беларускі мастацтвазнаўца Аляксандр Дабравольскі: “Удзельнікі суполкі адмаўляюць і тое разуменне мастацкай формы, якое панавала дагэтуль. Справа не толькі ў тым, каб выйсці за межы канонаў, за межы калісьці і кімсьці акрэсленае для мастацтва, якое называецца рэалістычным. Усё куды глыбей. Эстэтычнае – ёсць жыццё”.

Мікалай Паграноўскі

Выстава доўжыцца да 22 ліпеня 2021 года ўключна.

 

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СУМНАЯ НАВІНА! 18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска. Вальноў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »