Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз мастакоў» (БСМ) вядзе сваю гiсторыю з далекага 1938 года.
6—9 снежня 1938 года адбыўся І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны “Саюз савецкiх мастакоў БССР”. Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы меняла сваю назву i у вынiку правапераемнiкам Саюза мастакоў Беларусi стаў Беларускi саюз мастакоў.
Згодна са Статутам, ГА «БСМ» займаецца развiццём беларускага выяўленчага мастацтва, стварэннем i захаваннем нацыянальных мастацкiх каштоўнасцей.
Незалежнае творчае добраахвотнае грамадскае аб’яднанне БСМ мае у сваiм складзе 5 абласных і Бабруйскую гарадскую арганізацыі. Наогул колькасць сябраў Беларускага Саюза Мастакоў налiчвае звыш тысячы чалавек.
З 18 снежня 2019 года пасаду старшыні БСМ займае Глеб Отчык.

СЯРГЕЙ СОТНІКАЎ. ІМУНІТЭТ. Новы праект у Віцебску ў Арт-прасторы “Талстога, 7”
30 04. – 20 06. 2021. Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва прадстаўляе праект ”Імунітэт” вядомага віцебскага