ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін.

Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на выставе прадстаўлена больш за 130 работ 82 аўтараў з 11 гарадоў.

Ужо традыцыйна на мерапрыемстве прысутнічалі аўтары экспануемых работ, прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», а таксама Смаленскага рэгіянальнага аддзялення Усерасійскай творчай грамадскай арганізацыі «Саюз мастакоў Расіі».

Выстава працягнецца да 29 лютага 2024 года ўключна.

Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі размешчана па адрасе: вул. Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх. Працуе штодзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Даведкі па тэлефоне: 8(0216) 56-37-50.

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: ВЫСТАВА ЛЕАНІДА ГОМАНАВА. 24.10-15.11.2023

24 кастрычніка 2023 года ў галерэі «Мастацтва» адкрываецца юбілейная выстава жывапісу Леаніда Міхайлавіча Гоманава «Пейзаж без межаў». У лістападзе аўтару споўніцца 70 гадоў. У экспазіцыі прадстаўлены работы, створаныя за апошнія дзесяць гадоў. Прыродныя пейзажы Леаніда Гоманава падкрэсліваюць прыгажосць навакольнага свету і дэманструюць унікальныя характарыстыкі кожнага ландшафту. Горы, бязмежныя палі, архітэктура — аўтар выкарыстоўвае натуральную каляровую

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЕЎ: ВЫСТАВА «КРАЙ БУСЛОЎ» У МУЗЕІ В.К.БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ

У музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі да 4 сакавіка працуе выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея «Край белых буслоў. Выявы радзімы ў творах беларускіх мастакоў ХХ-ХХІ стст.» У ХХ–ХХI стагоддзях да тэмы радзімы ў пейзажным жывапісе звярталіся многія беларускія мастакі. Для іх твораў характэрна злучэнне лірычнага пачатку і эпічны ахоп свету. Жывапісцам было важна, грунтуючыся на канкрэтнай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »