“ПА-ЗА ЧАСАМ ЧАСУ”. КЕРАМІКА

Праект у рамках выставы «Лаўрэаты V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Дэкарт-22». Палац мастацтва.
Адкрыццё 19 студзеня 2023 года ў 18.00
Мэта праекта — вызначэнне і выяўленне асаблівасцяў керамічнай скульптуры або скульптурнай керамікі як памежнай сучаснай з’явы.
Уласцівасці скульптуры – аб’ёмы, рытмы мас і прапорцый, чаргаванне разнаважкіх дэталяў, метафарычныя і абагульненыя вобразы – даўно належаць не толькі манументальнаму скульптурнаму твору. Погляд на пэўную рэч, з’яву, суб’ект і выраз яго ў матэрыяльнай форме адносіцца і да твораў керамікі. Раскрыццё сутнасці вобразаў, адлюстраванне светапогляду, думак праз формы выводзіць работы керамістаў у поле мастацкае і менш функцыянальнае.
Удзельнікі выставы з’яўляюцца не толькі рамеснікамі (хоць і дадзены бок прафесіі, несумненна, важны), але і знаходзяць у матэрыяле спосабы і прыёмы для адлюстравання думак, ідэй, аўтарскай задумы.
У іх творах можна знайсці як функцыянальныя і дэкаратыўныя характарыстыкі, так і характарыстыкі станковай формы, калі твор носіць самастойны характар, неўтылітарны і недэкаратыўны, адрозніваецца псіхалагізмам, апавядальнасцю, сімвалічнасцю і метафарычнасцю. Такім чынам, работы ўдзельнікаў выставы можна аднесці да малой пластыкі. У адрозненне ад манументальных скульптурных прац, яны камерныя, бліжэйшыя да гледача: іх можна дэталёва разгледзець зблізку, вывучыць пластычныя і тэхналагічныя знаходкі аўтара, адчуць, як арганізоўвае вакол сябе прастору аб’ект і ўсталяваць прамы кантакт з іх стваральнікам.
Сярод аўтараў, работы якіх плануецца экспанаваць, сабраны як маладыя прадстаўнікі прафесіі, якія зусім нядаўна скончылі Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, так і мэтры гэтай сферы. Сінтэз прафесіяналаў розных пакаленняў, якія размаўляюць на адной мове вобразаў, карыстаюцца адным метафарычным падыходам, вельмі цікавы: у гэтым раўнапраўным прадстаўленні прац дасведчаных майстроў і тых, хто толькі распачаў свой шлях у прафесіі, ёсць момант пераемнасці традыцый і моцнай супольнасці прафесіяналаў.

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ! Шчыра віншуем Вас усіх з 85-годдзем грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»! Сёння саюз аб’ядноўвае больш за 1000 чалавек, сярод якіх народныя мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты дзяржаўных прэмій і прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы з’яўляемся адной з самых буйных і ўплывовых творчых арганізацый краіны, члены якой прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ГЛЕБА АНАТОЛЬЕВІЧА ОТЧЫКА З ПЕРАВЫБАРАМІ НА ПОСТ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

15 снежня 2022 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся XXIV з’езд грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. З перважнай большасцю галасоў у першым туры адкрытым галасаваннем старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ ОТЧЫК! Шчыра віншуем новага старшыню саюза і зычым яму поспехаў у справе развіцця выяўленчага мастацтва ў краіне!

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам —

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…

СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ! 23 лютага 2023 года ў 18.00 у Палац мастацтва на адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу «ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…» Выстава жывапісу, у якой удзельнічаюць мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, прысвечана 100-годдзю народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва (1923-2021). Нагадаем, што Леанід Дзмітрыевіч быў першым сакратаром праўлення Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »