ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: АРТ-МІНСК-2023. 12.05.-25.06.2023

Больш за 450 сучасных твораў мастацтва ад мастакоў Беларусі будуць прадстаўлены на фестывалі “Арт-Мінск”. 200 аўтараў, у тым ліку як вядомых, так і пачынаючых мастакоў, прадставяць свае працы.

“Арт-Мінск” праводзіцца штогод з 2018 года і з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі, мэта якога — упрыгожыць культурнае жыццё горада і прапанаваць найбольш актуальныя напрамкі мастацкай арт-сцэны. Сёлета на фестываль паступіла больш за тысячу заявак на ўдзел, з якіх журы адабрала 450 работ аўтараў з розных гарадоў краіны. 90% прадстаўленых на фестывалі работ будуць размешчаны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by. Біяграфіі аўтараў і апісанні работ будуць даступныя гледачам па QR-кодзе на этыкетцы. Кожны наведвальнік зможа не толькі купіць упадабаныя працы, але і падтрымаць мастакоў пры дапамозе галасавання. Аўтары, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі партнёраў праекта.

Арганізатарам фестывалю выступае Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА “Беларускі саюз мастакоў” у Палацы мастацтва. Генеральны партнёр – ААТ “Белгазпрамбанк”.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ: МІНСК. ХХ СТАГОДДЗЕ. 23.02-24.03.2024

23 лютага – 24 сакавіка 2024 года ў музеі працуе часовая экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення тэрыторыі Беларусі і яе сталіцы, горада Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, жывапісныя і графічныя работы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод аўтараў работ – М. Аксельрод, М. Дучыц, А. Тычына, А. Паплаўская, М. Рыжыкаў, У.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІЦЕБСК. ДВА ПОЗІРКІ – АДЗІН ШЛЯХ. ВЫСТАВА МІХАІЛА ЛЯЎКОВІЧА І ЛЕАНІДА МЯДЗВЕДЗСКАГА

15 сакавіка 2024 года ў 16.00 у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылась выстава жывапісу двух мастакоў Міхаіла Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага “Два позіркі – адзін шлях”. На выставе прадстаўлены жыццярадасныя, святочныя, яркія абстрактныя жывапісныя кампазіцыі, выкананыя прызнаным рэалістам і акварэлістам Міхаілам Ляўковічам на працягу апошніх 4-х гадоў. Жыццё і творчасць мастака Леаніда Леанідавіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“Viva Kola Art” – 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу “Viva Kola Art”, які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта – Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб “Мінск” – вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ДЗЯМІДАВА. 17.10-11.11.2023

Мастак прапануе гледачу праз вобразы чароўных светаў і напаўзабытых казак, расказаных ім у сваіх творах, абудзіць у сваёй душы чыстае і наіўнае дзіця, якое жыве ў кожным дарослым. Ва ўсіх працах мастака прысутнічае наўмысная трансфармацыя і стылізацыя рэальнай формы і колеры прадметаў. У фігуратыўных кампазіцыях паказаныя персанажы — дзявочыя фігуры, жывёлы вельмі падобныя да тэатральных

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »