ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: BIG CITY LIFE. 31.03.-23.04.2023

Сутнасць мастацтва — у яго сувязі з рэчаіснасцю, разрыў з рэчаіснасцю робіць мастацтва незразумелым (Рудольф Арнхейм).

31 сакавіка (18-30) у прасторы ZAL #2 будзе адкрыта выстава графікі і скетчу «Big city life».

У эпоху развіцця постіндустрыяльнага грамадства паскоранае ўспрыманне часу на фоне хутказмяняльных тэхналогій вызначае адну з цэнтральных тэм у мастацтве — тэму паўсядзённасці. Навакольны свет цесна звязаны з успрыманнем горада, індустрыялізацыі, развіццём камунікацый. Чалавек у сучасным свеце сутыкаецца з вялізным патокам інфармацыі, якая ўздзейнічае на яго. Ён не ў стане кантраляваць уплыў асяроддзя і павінен прыстасавацца да яе.

Мастак заўсёды найболей востра адлюстроўвае рэальнасць і шукае спосабы зафіксаваць яе. Адным з такіх спосабаў з’яўляецца мастацтва скетчу. Гэта малюнкі, якія выяўляюць ідэі і канцэпты з дапамогай візуальных вобразаў. У скетчынгу не патрабуецца дакладнае капіраванне формы прадметаў. Важней за ўсё тое, што хуткі малюнак дазваляе зафіксаваць успрыманне мастаком прасторы гарадскога асяроддзя ў пэўным моманце. Арыгінальная графіка наадварот дазваляе стварыць больш дэталізаваныя, унікальныя малюнкі, спыняючыся на асобных фрагментах горада, яго разнастайнасці.

На выставе “Big city life” можна ўбачыць графіку і скетчы найбольш актуальных беларускіх аўтараў: Ганны Кохан, Веранікі Талецкай, Лізаветы Емяльянавай, Міхаіла Дайлідава, Марыі Сыракваш і Наталлі Язерскай. Кожны з гэтых аўтараў прадставіць сваё ўспрыманне «Вялікага горада» ва ўзаемадзеянні з чалавекам, які адчувае сябе неад’емнай часткай горада, адчуваючы ўрбаністычную адзіноту і сацыяльныя трывогі.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ ПРАДСТАЎЛЯЕ: МОВА ВАЕННАЙ ІЛЮСТРАЦЫІ. 08.02.-31.03.2024

8 лютага 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад захопнікаў. У экспазіцыі ў тым ліку прадстаўлены некалькі скульптурных работ з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Яркай старонкай кніжнага і графічнага мастацтва перыяду вайны лічыцца партызанская ілюстрацыя. Сярод экспанатаў выстаўкі – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

23 снежня 2025 года прайшоў XXV з’езд Беларускага саюза мастакоў

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны найважнейшыя пытанні развіцця мастацкай супольнасці, падведзены вынікі бягучай дзейнасці і прыняты стратэгічныя рашэнні. Важным рашэннем з’езда стала абранне новага кіраўніцтва. Старшынёй ГА «Беларускі саюз мастакоў» абраны Васілеўскі Андрэй Генадзевіч, чые прафесійнае бачанне і досвед атрымалі заслужанае прызнанне калег. Ад імя ўсёй творчай супольнасці Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Андрэя Генадзевіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »