ПАМЯЦІ ВОГНЕНЫХ ВЁСАК – ПЕРШАЯ ВЫСТАВА З ПРАЕКТА “КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ”

Першая выстава праекта “Колеры Вялікай Перамогі” прадставіць графічныя работы на тэму вайны народных мастакоў Беларусі Г.Паплаўскага, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, работы такіх вядомых аўтараў як П.Любамудраў, М.Селешчук, М.Гуціеў, А.Дземарын, Р.Віткоўскі, Л.Ран.

У іх – боль, гнеў, захапленне мужнасцю людзей, радасць пераможных дзён, выказаная мовай літаграфій, лінагравюр, афортаў… Усіх аўтараў так ці інакш закранула вайна: праз іх уласныя лёсы як удзельнікаў вайны або праз лёсы бацькоў, праз балючыя дзіцячыя ўспаміны, праз апавяданні родных …

У 1941 годзе тапографам пайшоў на фронт Павел Любамудраў, Мікалай Гуціеў быў у партызанскім атрадзе, у мінскім гета загінула ў час вайны ўся сам’я Лазаря Рана, маленькім хлопчыкам запомніў акупацыю ў Бабруйску Георгій Паплаўскі, а Васіль Шаранговіч усё жыццё згадваў спаленыя вёскі, якія якія давялося ўбачыць у час вайны на роднай Мядзельшчыне.

Пакаленні мастакоў, прадстаўленых у экспазіцыі, розныя, але творчы пасыл у іх работах аднолькава кранальны.

МУЗЕЙ В.К.БЕЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (МАГІЛЁЎ): ДЭКАРТ. ВЫБРАНАЕ. 09.06-30.06.2023

З 9 чэрвеня па 30 ліпеня 2023 года ў музеі будзе працаваць выстава ўдзельнікаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22” “Выбранае” У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал. Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе V Трыенале

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВА ГОМЕЛЬСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГА “БСМ” У ГОМЕЛІ. 15.12.2023-18.02.2014

Выстава сябраў Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў працуе ў палацава-паркавым ансамблі Паскевічаў з 15 снежня 2023 па 18 лютага 2024 г. У выставачным праекце, прадстаўленым Гомельскай арганізацыяй ГА “Беларускі саюз мастакоў” у залах палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, паўдзельнічала больш за 50 мастакоў з Гомеля, Жлобіна, Светлагорска, Мазыра, Рэчыцы і інш. населеных пунктаў. Несумненна, кожны творца

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АНАСТАСІЯ БАЛЫШ “НАШЫ СВЯТЫНІ”. ВЫСТАВА Ў ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ. З 08.02.2024

Выстава твораў сябры Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Балыш “Нашы Святыні” адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 08 лютага 2024 года. Мастачка з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім 110 год таму пачаў служыць свяшчэннапакутнік Парфірый (Рубановіч) – прэсвітар Заслаўскі. Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! 23 МАЯ 2021 ГОДА ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ВІЦЕБСКІ МАСТАК-АВАНГАРДЫСТ, ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ САЛАЎЁЎ

СПАЧУВАЕМ! Беларускі саюз мастакоў глыбока смуткуе з прычыны смерці нашага калегі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вядомага мастака САЛАЎЁВА Аляксандра Аляксандравіча (Віцебск). Яму было 94 гады. Развітанне з Аляксандрам Аляксандравічам Салаўёва адбудзецца 25 мая 2021 года з 10.00 да 12.00 у Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск). Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў – легендарная

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »