ПЛАСТ. КВАДРАТ – 2024. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02.-25.02.2024

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” 1 лютага 2024 года ў 18.00 адкрываецца выставачны праект керамікі і шкла “Пласт. Квадрат”. Куратары праекта – Вольга Сямашка і Ганна Амбросава.

Выстава керамікі і шкла, як правіла, – гэта мікс розных форм, але ў праекце “ПЛАСТ. КВАРАТ” куратары абмежавалі мастакоў-удзельнікаў “плоскасцю”. Плоскасць можа быць вертыкальнай, гарызантальнай – яна можа стаць галоўным персанажам і цэнтрам кампазіцыі, а можа стаць месцам для гульні фактур і колераў.

Праект “ПЛАСТ” у 2024 годзе адбываецца ў трэці раз. Трэці “ПЛАСТ” адрозніваюцца ад папярэдніх.

Па-першае, таму што ён праходзіць у межах выставачнага праекта “1,10 КВАДРАТА”, прысвечанага 110-годдзю “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча. І менавіта таму куратары прапанавалі мастакам форму пласта – квадрат.

Па-другое, у праекце прымаюць удзел мастакі розных пакаленняў і розных школ. У экспазіцыі можна будзе пабачыць рэтраспектыўныя працы, традыцыю, сучасныя эксперыменты, навацыю

СПАЧУВАЕМ!

Сябры!Сумная навіна! 15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі “Традыцыя” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: РЭТРАСПЕКТЫЎНАЯ ВЫСТАВА ДЫПЛОМНЫХ ПРАЕКТАЎ

З 11 лістапада 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе рэтраспектыўная выстава дыпломных работ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Школа творчасці”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных, скульптурных і графічных твораў з фондаў акадэміі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” мае багатую гісторыю і традыцыі, якія

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ “З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ”

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтва” далучыліся да дабрачыннай акцыі “З добрым сэрцам у кожны дом”. Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »