ПОЛАЦКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ: «ДЭКАРТ-22. ВЫБРАНАЕ» ВЫСТАВА ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА ПРАЦЯГВАЕ СВАЁ ПАДАРОЖЖА ПА БЕЛАРУСІ

З 20 студзеня ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка распачала сваю працу выстава V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Дэкарт-22». Выбранае. Гэты рэспубліканскі арт-праект Беларускі саюз мастакоў праводзіць раз на тры гады і задачы ставіць шырокія: паказаць сучаснае прафесійнае дэкаратыўнае мастацтва Беларусі, сімбіёз традыцыйнага і наватарскага.
У полацкай экспазіцыі прадстаўлены выбраныя работы мастакоў розных пакаленняў і творчых напрамкаў. На выставе можна ўбачыць нечаканыя формы і эксперыменты, якія нясуць рысы наватарства, вырастаючы ў сучаснае аб’ектнае мастацтва, а таксама творы, вытканыя або сплеценыя з нітак, тканіны, дроту, адлітыя з металу, злепленыя са шкла, керамікі і іншых матэрыялаў. Выстава ў Полацку прадстаўляе зрэз творчых пасылаў, традыцыйных і эксперыментальных заявак мастакоў у галіне дэкаратыўнага мастацтва, дэбюты маладых аўтараў – што ў сукупнасці з’яўляецца натхненнем для будучага развіцця гэтага мастацтва.
Спадзяемся, што наведванне выставы Трыенале дэкаратыўнага мастацтва абудзіць спакусу ў кожным акунуцца ў свет творчасці.

ВЫСТАВА ГОМЕЛЬСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГА «БСМ» У ГОМЕЛІ. 15.12.2023-18.02.2014

Выстава сябраў Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў працуе ў палацава-паркавым ансамблі Паскевічаў з 15 снежня 2023 па 18 лютага 2024 г. У выставачным праекце, прадстаўленым Гомельскай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз мастакоў» у залах палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, паўдзельнічала больш за 50 мастакоў з Гомеля, Жлобіна, Светлагорска, Мазыра, Рэчыцы і інш. населеных пунктаў. Несумненна, кожны творца

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАМЯЦІ ВОГНЕНЫХ ВЁСАК — ПЕРШАЯ ВЫСТАВА З ПРАЕКТА «КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ»

Першая выстава праекта «Колеры Вялікай Перамогі» прадставіць графічныя работы на тэму вайны народных мастакоў Беларусі Г.Паплаўскага, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, работы такіх вядомых аўтараў як П.Любамудраў, М.Селешчук, М.Гуціеў, А.Дземарын, Р.Віткоўскі, Л.Ран. У іх – боль, гнеў, захапленне мужнасцю людзей, радасць пераможных дзён, выказаная мовай літаграфій, лінагравюр, афортаў… Усіх аўтараў так ці інакш закранула вайна: праз іх уласныя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »