ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ”

18 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома Прэсы адбылася прэс-канферэнцыя “Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вачыма мастакоў”

Разважалі пра новыя мастацкія праекты Беларускага саюза мастакоў да свята вызвалення Беларусі, стварэнне манументальных аб’ектаў, жывапісных і графічных твораў на тэму вайны мастакамі старэйшага пакалення і маладымі творцамі.

Пра выставы і пленэры Беларускага саюза мастакоў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі на прэс-канферэнцыі распавядалі:

Отчык Глеб Анатольевіч – старшыня ГА «Беларускі саюз мастакоў»; Міско іван Якімовіч – скульптар, народны мастак Беларусі; Уродніч Уладзімір Васільевіч – старшыня секцыі “Традыцыя” Беларускага саюза мастакоў; Апіёк Мікалай Апанасавіч – старшыня студыі ваенных мастакоў, член ГА «БСМ»; Шаранговіч Наталля Васільеўна – першы намеснік старшыні ГА “БСМ”; Кручкова Марыя Ігараўна – член маладзёжнай секцыі ГА «БСМ».

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды – гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: “Сакрэт просты – люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“Viva Kola Art” – 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу “Viva Kola Art”, які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта – Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб “Мінск” – вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

2020-2022 ГАДЫ – ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і  ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ “БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ”

На XXIV з’ездзе Беларускага саюза мастакоў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч нагадаў моманты плённага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз мастакоў”. Нагадаем найбольш значныя пункты: Былі прыняты новыя расцэнкі  на набыццё твораў выяўленчага мастацтва музейнымі ўстановамі Беларусі. Шттогод у мастакоў – сяброў ГА “БСМ” – набываюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а. Уладзімір Лукашык у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »