ПРЭЗІДЫУМ У МЕМАРЫЯЛЬНЫМ КОМПЛЕКСЕ «ХАТЫНЬ»

У мемарыяльным комплексе «Хатынь» 29 красавіка 2023 года адбыўся выязны прэзідыум Беларускага саюза мастакоў.

Старшыні секцый і сакратарыят азнаёміліся з новай экспазіцыяй, якая была зроблена намаганнямі Мастацкага камбіната саюза мастакоў.

Пад час прэзідыума быў абмеркаваны шэраг пытанняў далейшай працы саюза і яго ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі.

Старшыня ГА «БСМ» Глеб Отчык падараваў музею мемарыяльнага комплекса ад імя мастацкай супольнасці Беларусі жывапісны твор.

94 гады з Дня нараджэння Івана Якімавіча Міско

Шаноўны Іван Якімавіч! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з днём нараджэння ад Беларускага саюза мастакоў! Ваша імя стала сімвалам найвышэйшага майстэрства ў беларускім выяўленчым мастацтве. Народны мастак Беларусі, Вы з’яўляецеся прызнаным класікам манументальнай і станкавай скульптуры, які стварыў унікальны летапіс пакарэння космасу ў камені і бронзе. Створаная Вамі галерэя скульптурных партрэтаў касманаўтаў — ад Юрыя Гагарына

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў — фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

CПАЧУВАЕМ! 22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Кароткая біяграфія мастака: Нарадзіўся ў 1956 г. У 1986 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 — скончыў творчыя майстэрні Акадэміі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СУСТРЭЧА З ІГАРАМ КАШКУРЭВІЧАМ У РАМКАХ ВЫСТАВЫ «1.10 КВАДРАТА». ПАЛАЦ МАСТАЦТВА 23.02.2024

23 лютага (18:00) у рамках выставы 1,10 КВАДРАТА адбудзецца сустрэча з мастаком і перформерам, удзельнікам выставы Ігарам Кашкурэвічам, які раскажа пра: ◼️ Гісторыю беларускага авангарда; ◼️ Асноўных этапах развіцця сваёй творчасці і ўплыве на яго прынцыпаў супрэматызму Казіміра Малевіча.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »