РОД ГОМЕЛЬСКІ. 30 ліпеня 2024 года ў 17.00 у Палацы мастацтва

30 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) у 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Род Гомельскі” Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Усё наша сучаснае жыццё практычна на кожным кроку да мяжы напоўнена разнастайнымі медыя. Сацсеткі, тэлебачанне, рэклама на вуліцы – мы ўвесь час падвяргаемся шквалу візуальных вобразаў, з якімі нам даводзіцца ўзаемадзейнічаць, хочам мы гэтага ці не. Мы ўбіраем ідэі і творчыя тэндэнцыі, якія з’яўляюцца ў розных кутках свету і імкліва распаўсюджваюцца праз інтэрнэт. Як сярод усёй гэтай разнастайнасці прымусіць сябе сфакусавацца на тым, што сапраўды блізка? Як выбіраць вартае ўвагі і захаваць аўтэнтычнасць свайго ўласнага творчага бачання? Вельмі тонкая, практычна эфемерная, але такая важная матэрыя – культурны код…

Праект “Род Гомельскі” – гэта разважанне аб жыцці з пункту гледжання агульнасці людзей, якія думаюць па-рознаму, але маюць у душы нешта агульнае. Што гэта? Генетычная памяць? Школа? Светапогляд, выхаваны лакальным соцыумам? Што для нас важна – цытаванне створанага раней, інтэрпрэтацыя гэтага ці наадварот – поўнае адмаўленне і пошук зусім новага? Вопыт уласных памылак ці сляпая ўпэўненасць у сваёй творчай правасці? Мы не можам даць вам аднаскладовы адказ, але можам прапанаваць адчуць гэта, наведаўшы праект “Род Гомельскі”.

“Род Гомельскі” –  гэта больш за 50 мастакоў Гомельскага рэгіёну, якія працуюць у розных тэхніках і напрамках: ад рэалізму да абстрактнага жывапісу, ад наіўнага мастацтва да сур’ёзных даследаванняў надзённых праблем, ад этнічных матываў да падарожжа па касмічных светах… І ўсё гэта звязана тонкай, але такой моцнай ніткай Гомельскага роду…

Алег Курашоў

 

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОРМЫ І ДЫЯЛОГІ. 20.07-06.08.2023

З 20 ліпеня 2023 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў «Палац мастацтва» (Казлова 3) пачне сваю работу выстава, арганізаваная секцыяй графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў — «Формы. Дыялогі». На выставе будуць прадстаўлены творы графікі, фатаграфіі і дызайну. Экспазіцыя аб’яднае ў сабе пяць персанальных выставак, аўтары якіх прадставяць свае зусім розныя па форме і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ФАБРЫКА: ГЕНАДЗЬ КОЗЕЛ «ІСПАНСКІ МАТЫЎ». 26.12.2023-26.01.2024

26 снежня ў 19.00 запрашаем на Арт-Фабрыку на адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Генадзя Козела «Іспанскі матыў». Гледачу будзе прадстаўлена каля 30 работ, сярод якіх адбудзецца прэзентацыя новых карцін. Іспанская жывапісная культура адыгрывае важную ролю ў творчасці Генадзя Козела. У адрозненне ад італьянскай яна яму вельмі блізкая сваёй яркай жывапіснай драматургіяй пабудовы прасторы, праз максімальныя каляровыя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! 22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ. Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне. Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) .

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РАКУРСЫ ТВОРЧАСЦІ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 16.02-21.04.2024

16 лютага ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Ракурсы творчасці: зямля, вада, неба» народнага мастака Беларусі, выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўцы і таленавітага педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995), прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »