Сакратарыят

ПЕРШЫ НАМЕСНІК СТАРШЫНІ

ШАРАНГОВІЧ НАТАЛЛЯ ВАСІЛЬЕЎНА

 Мастацтвазнаўца

Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2009 года за серыю выданняў, прысвячаных творчасці Беларусі Мікалая Селяшчука, і плённую працу на ніве мастацтвазнаўства.

Лаўрэат конкурса “Беларусь ˗ Расія. Крок у будучае” Пастаяннага камітэта саюзнай дзяржавы за серыю публікацый па сучаснаму беларускаму мастацтву ў расійскай прэсе. (2007).

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе, Нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” у 2012 годзе.

Аўтар і сакладальнік больш за 50 кніг па выяўленчаму мастацтву і альбомаў, прысвечаных творчасці М.Селяшчука, Г.Вашчанкі, В.Дмухайлы, В.Шаранговіча, У.Слабодчыкава, Г.Скрыпнічэнкі, В.Альшэўскага, Л.Журавовіч. Аўтар больш за 200 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый аб стане і развіцці сучаснага беларускага мастацтва ў беларускім і расійскім перыядычным друку.

Арганізатар і куратар міжнародных выставачных праектаў. Камісар нацыянальнага павільона Рэспублікі Беларусь на 54-й і 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва (2011, 2017). Куратар (сумесна з М.Баразной) выстаўкі маладых беларускіх мастакоў у Маскве (2010), куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларуксь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013), выстаўкі Рэспубліканскай сучаснага мастацтва “Авангард. Ад квадрата да аб’екта” ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014),  Рэспубліканскай выстаўкі сучаснага мастацтва “Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала” (2017). Куратар і арганізатар праектаў “Арт-астравы” і выстаўкі на плошчы Якуба Коласа ”Мастак і горад” (2011 – 2017). Аўтар канцэпцыі і куратар мастацкай галерэі твораў Васіля Шаранговіча  ў к.п. Нарач (2018).

Кароткая біяграфія

Нарадзілася ў Віцебску.

Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, факультэт журналістыкі, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аспірантуру па спецыяльнасці мастацтвазнаўства.

Член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў “ з 2008 года.

З 1989 па 2009 працавала ў часопісе “Спадчына”, узначальвала аддзелы выяўленчага мастацтва ў газеце “ЛіМ”, часопісе “Мастацтва”.

З 2009 па 2017 – узначальвала Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

З 2017 па 2020 – дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі інстытута журналістыкі БДУ.

З 2020 г. – першы намеснік старшыні ГА “БСМ” .

Працуе як мастацтвазнаўца, арт-крытык, журналіст.

 

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПА ВЫТВОРЧАСЦІ І ЭКАНОМІЦЫ

КАЗЛОЎ ЯГОР МІКАЛАЕВІЧ

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся ў г. Мінску

У 1994г. – скончыў навучанне ў СШ №189.

У 2005г. – скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, інжынерна-эканамічны факультэт па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

З 2004 па 2009 г. –  працаваў у ТАА “Рэфрэш-К” прамысловым альпіністам 5-га разраду.

З 2009 па 2011 – працаваў у ЧРСУП “Альпінус сіці” на пасадзе дырэктара.

З 2011 па 2013 – працаваў у ПСУП “Гасцінічны комплекс Арбіта” на пасадзе намесніка галоўнага інжынера.

З 2013 па 2022 – працаваў у ЧРСУП “Альпінус сіці” на пасадзе дырэктара.

З 2022 г. – намеснік старшыні ГА “Беларускі саюз мастакоў” па вытворчасці і эканоміцы.