СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ!
СПАЧУВАЕМ!
16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі.

Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана – у 42 гады… Яна жыла ў Полацку, але была вядомай па ўсёй Беларусі сваімі куратарскімі праектамі. Наладжвала творчыя падарожжы па краіне з такімі з маладымі энтузіястамі-мастакамі як і яна. Малявала сухой пастэллю.

Кацярына Мяснікова скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2004). З 2005 года займалася арганізацыяй маладзёжных пленэраў («У пошуках Атлантыды»), акцый і сімпозіумаў. Аўтар канцэпцыі і куратар праекта «Беларускі АРТ-алфавіт» (2012, 2014). Мае публікацыі ў рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. З 2006 года – актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў, пленэраў. Сябра Беларускага саюза мастакоў (2014).

“Viva Kola Art” – 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу “Viva Kola Art”, які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта – Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб “Мінск” – вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ МАЮ МІХАЙЛАЎНУ ЯНІЦКУЮ

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ! 22 мая 2021 года споўнілася 90 гадоў выдатнаму даследчыку беларускага мастацтва і беларускай культуры МАЕ МІХАЙЛАЎНЕ ЯНІЦКАЙ. Мая Яніцкая нарадзілася 22.051931 г. у фальварку Валентынава на Лагойшчыне. Закончыла Усесаюзны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці эканоміка (1950 – 1955) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (1966 – 1970) .

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА ” 1.10 КВАДРАТА”. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

01 лютага (чацвер) у 18.00 у Палацы мастацтва запрашаем на адкрыццё рэспубліканскай выставы, прысвечанай 110-годдзю “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча! Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь,  усе зацікаўленыя тэмай творцы. Гэта выстава- амаж вялікаму звяргальніку традыцый

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ЮЛІІ МАЦУРЫ “СТРУНЫ ЦІШЫНІ”. 9.02-23.02.2023

Выстава жывапісу Юліі Мацура “Струны цішыні”Мастацкая галерэя Беларт запрашае Вас на адкрыццё выставы жывапісу Юліі Мацура “Струны цішыні”. Юлія Мацура нарадзілася 27 лютага 1984 года ў Мінску. У 2002 годзе скончыла Мінскі каледж мастацтваў. З 2002 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У 2008 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедру графікі. 2008

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »