СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ!
СУМНАЯ НАВІНА!
18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска.

Вальноў Уладзімір Мікалаевіч (29.08.1939, в. Гародна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. – 18.12.2023, г. Віцебск), скончыў аддзяленне дызайну Харкаўскага мастацка-прамысловага інстытута (1971). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975. Член Беларускага саюза мастакоў (1979). Жыў ў Віцебску.

У творах закранаў тэмы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, экалогіі, вайны, трагічнага лёсу вёскі, старажытнага Віцебска, хрысціянскай маралі, клопату аб захаванні спадчыны.

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім мастацкім музеі.

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: РЭСПУБЛІКАНСКІ ПРАЕКТ “TERRAGRAPHIKA”. 23.03-23.04.2023

Калекцыянаванне графікі – асаблівы від інвесціравання і збірання твораў мастацтва, мае доўгую гісторыю і, безумоўна, актуальна і сёння. Чаму менавіта графіка? Відавочны адказ у тым, што гэта найбольш дэмакратычны фармат фарміравання калекцый. Дзякуючы сваёй тыражнасці, графіка больш даступная чым жывапіс і не патрабуе вялікай прасторы для захоўвання. Але гэта не зусім дакладна. Перш за ўсё,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Помнік “Жывая памяць удзячных пакаленняў” адкрылі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Гэта ўжо другі помнік у рамках праекту дабрачыннага фонду Аляксея Талая. Аўтар скульптурнай кампазіцыі народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў. У стварэнні манумента прынялі ўдзел сотні тысяч сем’яў з Беларусі і замежжа, якія апусцілі свае манеты ва ўстаноўленыя па ўсёй краіне спецыяльныя колбы. Помнік складаецца з дзвюх частак. Скамянелы ліст-трохвугольнік – даніна мінуламу, бронзавае дрэва – увасабленне

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года). Беларускі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

CПАЧУВАЕМ! 22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Кароткая біяграфія мастака: Нарадзіўся ў 1956 г. У 1986 – скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 – скончыў творчыя майстэрні Акадэміі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »