СПАЧУВАЕМ!

У ноч з 12 на 13 студзеня 2024 года ва ўзросце 65 гадоў раптоўна пайшоў з жыцця вядомы беларускі фотамастак, крытык і аналітык фотамастацтва, куратар выставачных праектаў, сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ПАРФЯНОК УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным, блізкім, сябрам і калегам Уладзіміра Парфянка.

Уладзімір Парфянок быў не толькі самабытным фотамастаком са сваёй адмысловай і сучаснай выяўленчай мовай, звяртаючыся ў сваёй творчасці да самых розных тэм і сюжэтаў. Ён быў выдатным знаўцам гісторыіі беларускай і сусветнай фатаграфіі, аналітыкам актуальных працэсаў ў беларускай фатаграфіі і арганізатарам творчага працэсу ў фотамастацтве Беларусі: куратарам калектыўных выставаў фатаграфіі (з 1990 па 2022 правёў 75 выставачных праектаў), рэдактарам фатаграфічнага вэб-альманаха, рэдактарам грунтоўнага друкаванага выдання па “новай хвалі” ў беларускай творчай фатаграфіі.

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН КОЗЕЛ. 28.12.2023-18.02.2024

28 cнежня ў 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс». Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ОРША: МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА «КАЛЕГІУМ». 02.02.-29.02.2024

2 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовай міжнароднай выстаўкі “Калегіум”, якая ў 15-ы раз сабрала ў залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыку творчыя імкненні мастакоў розных напрамкаў і розных краін. Жанры і культурныя традыцыі пранікаюць адна ў адну, а мастакі працягваюць шукаць новыя спосабы самавыяўлення і актуальныя тэмы. У гэтым годзе на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »