СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024).
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака.

Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай вобласці, Еўфрасінні Полацкай ў Полацку і Мінску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму каля БДУ і шмат іншых. Каля Чырвонага касцела ў Мінску была ўсталявана сакральная манументальная скульптурная кампазіцыя Ігара Голубева “Архангел Міхаіл перамагае зло”.

ВІНШУЕМ – АРСЕНІЯ ДВАРОНІНА З 75-ГОДДЕМ!

Віншуем ДВАРОНІНА АРСЕНІЯ МІХАЙЛАВІЧА з 75-годдзем! З нагоды юбілею 01 сакавіка 2024 г. у 16:00 у карціннай галерэі імя Г.Х.Вашчанкі адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы гомельскага мастака, сябры Беларускага саюза мастакоў Арсенія Двараніна. Арсеній Міхайлавіч шмат дзесяцігоддзяў актыўна і плённа працуе ў розных тэхніках і жанрах, пастаянна удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх выставах, неаднаразова прадстаўляў сваю

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

2020-2022 ГАДЫ – ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і  ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ “БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ”

На XXIV з’ездзе Беларускага саюза мастакоў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч нагадаў моманты плённага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз мастакоў”. Нагадаем найбольш значныя пункты: Былі прыняты новыя расцэнкі  на набыццё твораў выяўленчага мастацтва музейнымі ўстановамі Беларусі. Шттогод у мастакоў – сяброў ГА “БСМ” – набываюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »