СПАЧУВАЕМ!

Сябры!
Сумная навіна!

15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф.

Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака.

Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі, Уладзіміра Васюка. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1995 г. У мастацкіх выставах браў удзел з 1993 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі (1999–2016), Расіі (Масква, 2008, 2012; Санкт-Пецярбург, 2008), Сербіі (2012, 2013), Польшчы (Торунь, 2012), Літве (Клайпеда, 2014). Працаваў у галіне графічнага дызайну, кніжнай графікі, каліграфічнага мастацтва. Шмат гадоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Усевалад Пятровіч прафесійна займаўся каліграфіяй.

Некалькі яго развагаў: «У пачатку XX стагоддзя сілу мела слова, а цяпер сілу мае вобраз. Быць каліграфам сёння, як і заўсёды,— гэта штодзённая праца. Здавалася б, лёгкаму росчырку пяра па паперы спадарожнічаюць працяглыя трэніроўкі і падрыхтоўка, як фізічная, так і маральная. Сапраўдны прафесіянал перад імправізацыяй для шырокай аўдыторыі старанна рыхтуецца, і менавіта тады атрымліваецца годны вынік, гледзячы на ​​які ствараецца ўражанне, быццам кожны з лёгкасцю можа адлюстраваць тое, што стварыў майстар. Не варта забываць, што, будучы «як бы» гатовым, ён перастае быць прафесіяналам…

Так, каліграфія можа быць інструментам, які можа стварыць культурную і здаровую будучыню. Сёння вельмі важна клапаціцца пра заўтрашні дзень. Калі сфармаваць у сябе правільнае стаўленне да ліста, а затым заняцца ім ўшчыльную, то можна палепшыць якасць уласнага жыцця».

Наша сучасная нацыянальная школа графічнага мастацтва грунтуецца на традыцыях рукапісаў і выданняў Скарыны і распрацоўках ХХ стагоддзя. Сучасная Беларусь мае ўнікальную школу шрыфту. Школа Паўла Семчанкі – вельмі вядомая, і яго вучань – Усевалад Свентахоўскі быў прадаўжальнікам традыцый настаўніка.

На адной з выстаў Усевалад Пятровіч згадваў: «Яшчэ у маладосці, пасля войска, калі я паступіў у Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, то патрапіў на курс да Паўла Апанасавіча Семчанкі. Аднойчы ён прынёс студэнтам павялічаныя фотакопіі Бібліі Францішка Ска-рыны, і цэлы семестр на вялікіх планшэтах мы выконвалі выявы літар, пераносілі шрыфт.

Праз 20 гадоў я змог знайсці ў майстэрні гэтыя працы і зрабіць лічбавы шрыфт. Студэнты зараз выкарыстоўваюць шрыфтавыя плакаты, электронныя прэзентацыі са шрыфтамі.

Лічбавыя і рукапісныя кампазіцыі напісанняў шрыфтоў, прадстаўленыя ў экспазіцыі, робяць годны ўнёсак у беларускую кніжную шрыфтавую культуру».

 

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ «ПАРАЛЕЛІ». З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »