СПАЧУВАЕМ!

15 ліпеня 2023 года на 71 годзе пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця ШЫЛКО ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ, мастак-жывапісец, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Выказваем шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

Віктар Шылько нарадзіўся 17 ліпеня 1952 года. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.

З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў. З 1987 года – член творчага аб’яднання «Квадрат».

Працаваў пераважна ў тэхніцы станковага жывапісу. Мастак імкнуўся распазнаць сутнасць пластычнай прасторы, без якой няма мастацтва жывапісу.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным мастацкім музеі, Цэнтры сучаснага мастацтва, Музеі Марка Шагала, Музеі сучаснага еўрапейскага мастацтва (г. Сеул, Карэя), а таксама ў прыватных калекцыях.

ВЯЛІКАЯ СТРАТА ДЛЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦТВА!

На 98-м годзе жыцця 14 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ЛЕАНІД ДЗМІТРЫЕВІЧ ШЧАМЯЛЁЎ. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ. Пра час і месца развітання з Леанідам

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ – МІХАІЛА БУДАВЕЯ З 75-ГОДДЗЕМ!

ВІншуем МІХАІЛА СЯМЁНАВІЧА БУДАВЕЯ з 75-годдзем! Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Скончыў у 1982 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастак-графік. 1982-1990 г. выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 2008 г. дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава. З 1985 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2002 г. член Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА “АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА”. 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. «Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца» Ю.М. Несцярук На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГОМЕЛЬШЧЫНА АЗАРЫЧЫ. ЧОРНЫЯ ЗОРКІ

Выстава “Азарычы. Чорныя зоркі”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення вязняў лагера смерці “Азарычы”, адкрылася ў Светлагорская карціннай галерэі “Традыцыя” імя Г.Пранішнікава. У экспазіцыі прадстаўлена 17 твораў 12 мастакоў Гомельшчыны. Усе творы – часткі адзінага цыкла, прысвечанага тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выстава мае перадзвіжны характар. Светлагорская галерэя першай паказала гэту выставу. Усе творы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »