СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ!
СПАЧУВАЕМ!
25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ.

Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака.

Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1993 года – выкладчык Беларускага каледжа мастацтваў. Працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Працы Галіны Крываблоцкай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі Я.Купалы (Мінск), Музеі беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча), Палацы культуры г. Бердзічаў (Украіна), у прыватных калекцыях ЗША, Германіі.

АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ. З 31.01.2024. МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА

31 студзеня 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага тэкстылю “АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ” кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у рамках 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Л.Шчамялёва. Экспазіцыя стане ў сваім родзе размовай, пераклічкай пакаленняў – у яе ўвойдуць творы самога мастака і работы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“Viva Kola Art” – 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу “Viva Kola Art”, які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта – Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб “Мінск” – вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ВЫСТАВА “ПАЛІТРА ВЯСНЫ”

Выстаўка “Палітра вясны” адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 5 сакавіка у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. “Палітра вясны” – гэта традыцыйная выстава-віншаванне, прымеркаваная да Дня жанчын. У экспазіцыі – колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновая абстракцыя, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІЦЕБСК: ВЫСТАВА ВАЛЯНЦІНА НУДНОВА Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ ВІЦЕБСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦКАГА ВУЧЫЛІШЧА

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава сябры секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Валянціна Нуднова “Чорна-белае каханне”. Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У сваёй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »