СПАЧУВАЕМ!

12 кастрычніка 2023 года на 81 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар ЭДУАРД БАРЫСАВІЧ АСТАФ’ЕЎ.
Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака.

Эдуард Астаф’еў родам з горада Хімкі Маскоўскай вобласці. Але скончыўшы ў 1972 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у народных мастакоў А.А. Бембеля і А.К. Глебава, прысвяціў сваю творчасць беларускай культуры.

Сярод шматлікіх работ Эдуарда Астаф’ева можна вылучыць: манументальныя комплексы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, манумент Раману Шацілу ў Светлагорску, мноства мемарыяльных дошак (М. Багдановічу, П. Пестраку, К. Чорнаму і інш.). Таксама вядомы працы за межамі Беларусі. Найбольш яскравым можна адзначыць помнік Францыску Скарыну, устаноўлены ў Празе. За стварэнне помніка мастак атрымаў ад МЗС Чэхіі медаль.

З 1978 года Эдуард Астаф’еў член Саюза мастакоў СССР. Удзельнік міжнародных выставак у Расіі, Эстоніі, Латвіі. Многія яго работы захоўваюцца ў музеях і мастацкай калекцыі саюза.

ГЛЕБ ОТЧЫК – СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ПАЛЕСКІ ВОЛАТ. 21.12.-04.02.2023

ПАЛЕСКІ ВОЛАТВЫСТАВА ЖЫВАПІСНЫХ ТВОРАЎ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ ГАЎРЫІЛА ХАРЫТОНАВІЧА ВАШЧАНКІ(1928 – 2014) 21 снежня 2023 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20, галерэя) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі (1928–2014) “Палескі волат”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Выставачны праект “GamEmоtion” адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва

Выставачны праект “GamEmоtion” адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва. Як выглядае гульня вачыма мастака, які працуе з традыцыйнымі матэрыяламі і дапоўненай рэальнасцю? Выставачны праект “GamEmоtion” прадстаўляе шырокай аўдыторыі творчасць 75 сучасных беларускіх мастакоў у напрамках інтэрактыўнага, класічнага і лічбавага мастацтва, звязанага з тэмай гульні – ад поўнага пранікнавення ў лічбавую рэальнасць да адыходу

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА – АДЗІНСТВА ПРАЗ КУЛЬТУРУ

26 сакавіка ў Маскве ў музейна-выставачным комплексе Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў адкрыўся выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”. Выставачны праект рэалізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў, міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі і заснаваны ў рамках святкавання Дня яднання

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »