СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН.
Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА ДЗМІТРЫЯ МОХАВА “НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ”. З 21.12. 2023

21 снежня 2023 года ў 18.00 у Арт-гасцёўні “Высокае месца” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы “НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ” сябры Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Мохава Дзмітрыя Максімавіча. На выставе прадстаўлена больш за 90 работ: архітэктурныя праекты для тэатра і кіно, чарцяжы, эскізы і фатаграфіі дэкарацый і касцюмаў, акварэлі, фатаграфіі і малюнкі з падарожжаў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют. Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч – родапачынальнік так званага “бабруйскага стылю” ў кераміцы, арганізатар

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

УЛАДЗІМІР НАПРЭЕНКА. ВЫСТАВА ДА 80-ГОДДЗЯ Ў ВІЦЕБСКІМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ. 20.01-29.02.2024

Выстава віцебскага мастака Напрэенкі Уладзіміра Пятровіча адкрылася ў Мастацкім музеі Віцебска. Выстава прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння мастака. Дамінуючы стыль карцін У.П. Напрэенкі – рэалізм, лірычны і паэтычны. Многія карціны поўныя глыбокага філасофскага сэнсу і ў той жа час эмацыянальнасці. Напрэенка Уладзімір Пятровіч (02.01.1944, в. Антонаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дранец Аляксандр Валянцінавіч, скульптар, сябра секцыі скульптуры грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »