СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

CПАЧУВАЕМ!
22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ.
Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.
Кароткая біяграфія мастака:
Нарадзіўся ў 1956 г.
У 1986 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
У 1991 — скончыў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску.
Працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе.
З 1991 – у Беларускім саюзе мастакоў.

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

94 гады з Дня нараджэння Івана Якімавіча Міско

Шаноўны Іван Якімавіч! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з днём нараджэння ад Беларускага саюза мастакоў! Ваша імя стала сімвалам найвышэйшага майстэрства ў беларускім выяўленчым мастацтве. Народны мастак Беларусі, Вы з’яўляецеся прызнаным класікам манументальнай і станкавай скульптуры, які стварыў унікальны летапіс пакарэння космасу ў камені і бронзе. Створаная Вамі галерэя скульптурных партрэтаў касманаўтаў — ад Юрыя Гагарына

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ДА 100-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ. З 4 ЛЮТАГА 2023

З 4 лютага 2023 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць юбілейная выстава жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Майстра. Усё, што я ўвасабляю ў палотнах – маё жыццё. Гэта гісторыя маёй Радзімы, гэта людзі, якіх бясконца люблю, і – прырода, без якой не ўяўляю свайго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »