СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ

20 снежня 2022 года на 77-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-манументаліст ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў.

Беларускі саюз мастакоў выказвае спачуванні родным і блізкім ЮРЫЯ БАРЫСАВІЧА БАГУШЭВІЧА і падзяляе боль ад незаменнай страты для беларускай культуры.
УЛАДЗІМІР СЦЯПАН: На здымку – вядомы беларускі мастак-манументаліст Юрый Багушэвіч. Ён адзін з тых, хто працаваў з Аляксандрам Кішчанкам, дапамагаючы ўвасобіць задуманае.
Гэты здымак Яўгена Коктыша – падарожжа ў мінулае, якое здаецца ўжо далёкім.
Здымак пастановачны, але фатограф гэтага і не хавае, занадта прыбраны мастак, а вось асяроддзе і антураж – натуральныя. Стол, слоікі з фарбай, пэндзаль у руцэ. Звычайна так і выглядае майстэрня манументалістаў, дзе вядзецца вялікая падрыхтоўчая праца, дзе невялікі эскіз, зроблены аўтарам, павялічваецца, ператвараючыся ў кардон такога ж памеру, які стане будучая мазаіка. Дарэчы, частка кардона бачная, ён на заднім плане, ля сцяны. Зразумела, што немагчыма знайсці такую майстэрню, дзе б умясціўся кардон будучага пано для тарца шматпавярховага дома. Яго даводзілася рабіць па частках.
Гадоў дзесяць таму ў Палацы мастацтва праходзіла персанальная выстава Юрыя Багушэвіча. Мастак паказаў гледачам не толькі свае манументальныя работы, некаторыя і сёння можна ўбачыць. Ён – адзін з тых, хто прыдумаў афармленне станцыі Мінскага метрапалітэна «Плошча Якуба Коласа».
На выставе было шмат жаночых партрэтаў і пейзажаў, зусім не падобных да яго твораў манументальнага жывапісу. Яны дзівілі какой–то прастатой і празрыстасцю і нагадвалі добрыя лірычныя вершы і старадаўнія фрэскі.
Паглядзіце ўважліва на гэты здымак маладога мастака. У ім каким–то цудоўнай выявай злучаныя мінулае і будучыня. Эскізы і кардон за яго спіной неўзабаве ператворацца ў гіганцкія мазаічныя пано…”
Кароткая біяграфія
Юрый Барысавіч Багушэвіч нарадзіўся 23 красавіка 1946г. у г. Глыбокае, Віцебскай вобласці, Глыбоцкі раён.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.
Працаваў у манументальна-дэкаратыўным, а таксама станковым жывапісе.
Асноўныя работы: роспіс “Песня пра Беларусь” у Палацы культуры тарфянікаў г.п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро “Плошча Я. Коласа” ў Мінску; мазаікі “Зямля, апаленая вайной”, “Зямля адроджаная”, “Асветнікі” на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, “Салют” на фасадзе кінатэатра “Салют” у Мінску, размалёўка “Мінск – горад-герой” у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў суаўтарстве); карціны “Ураджай”, “Цёплая ноч”, “Юнацтва нашых бацькоў”.

СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года). Беларускі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 жніўня 2023 года на 83 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Барыс Іванавіч Первунінскіх. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Барыс Іванавіч Первунінскіх нарадзіўсявіка 1941 у вёсцы Райгарадок Шчучынскага раёна Акмалінскай вобласці Беларускі тэатральна — мастацкі інстытут ён скончыў у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЯЛІКАЯ СТРАТА ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК АЛЕСЬ РОДЗІН

19 снежня 2022 года на 76-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак АЛЕСЬ ІВАНАВІЧ РОДЗІН, культавая фігура старэйшага пакалення беларускіх мастакоў-нонканфармістаў, жывапісец, графік, перформер, сябра секцыі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў. Алесь Родзін быў адным з арганізатараў фестываляў міжнароднага эксперыментальнага мастацтва “ДАХ” (“DACH”. Берлін – Мінск: 2001 – 2016), рэзідэнтамартхауса “ТАХЕЛЕС” у Берліне (1990 –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »