СПАЧУВАЕМ! 23 МАЯ 2021 ГОДА ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ВІЦЕБСКІ МАСТАК-АВАНГАРДЫСТ, ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ САЛАЎЁЎ

СПАЧУВАЕМ!

Беларускі саюз мастакоў глыбока смуткуе з прычыны смерці нашага калегі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вядомага мастака САЛАЎЁВА Аляксандра Аляксандравіча (Віцебск). Яму было 94 гады.

Развітанне з Аляксандрам Аляксандравічам Салаўёва адбудзецца 25 мая 2021 года з 10.00 да 12.00 у Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск).

Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў – легендарная асоба ў гісторыі беларускага мастацтва. Прызнаны майстар сцэнаграфіі, які на сцэне Коласаўскага тэатра ў Віцебску аздобіў больш за 80 спектакляў. Выдатны жывапісец-станкавіст, які стварыў свой экспрэсіўны індывідуальны стыль, і аўтар шматлікіх графічных серый.

Аляксандр Салаўёў быў адным з першых, хто развіваў яшчэ ў часы Савецкага саюза новую мову мастацкага выказвання. Яго жывапісныя абстрактныя кампазіцыі адрознівае метафарычнасць, экпрэсія, рытміка. Па сутнасці, менавіта Аляксандр Салаўёў яшчэ ў 1960-1970-х гадах забяспечыў другі “прыход” абстракцыі ў беларускае мастацтва. Яго асоба і творчасць аказалі вялікі ўплыў на развіццё віцебскай мастацкай школы.

Арыентаваны на авангардныя тэндэнцыі ў творчасці, А.Салаўёў акумуліраваў у Віцебску ідэі сучаснага мастацкага мыслення іў прасторы сцэнічнага мастацтва, і ў жывапісе.Да апошняга дня свайго жыцця Аляксандр Салаўёй заставаўся актыўным творцам, чалавекам шырокага інтэлекту, грамадзянінан сваёй Бацькаўшчыны.

Светлая памяць аб гэтым добрым чалавеку надоўга застанецца ў сэрцах шматлікіх добрых людзей.

Беларускі саюз мастакоў выказвае спачуванне родным, блізкім і калегам у сувязі з нападкаўшым іх вялікім горам.

Салаўёў Аляксандр Аляксандравіч (13.09.1926, в. Салані Ленінградскай вобл., Расія), беларускі мастак тэатра. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). З 1965 года – у Віцебску. У 1977–1990 гг. – галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Член Беларускага саюза мастакоў (1966). Жыў у Віцебску.

АЗЕРБАЙДЖАН: ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» прапануюць выставу «Беларусь вачыма мастакоў», якая пачне працу ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 2 красавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў. У 2024 годзе Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ствараючы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «БЕЛАРТ». ВЫСТАВА ЮЛІІ МАЦУРА. 01.03.-23.03.2024

СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ У ГАЛЕРЭЮ «БЕЛАРТ» У першы дзень вясны, 1 сакавіка ў 18.00 у мастацкай галерэі БелАрт адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Юліі Мацура «Сузіранне». Экспазіцыя выставы дапамагае гледачам запаволіцца і пачаць вывучаць рэальнасць праз прызму мастацкіх вобразаў. У сённяшнім свеце са звышхуткімі тэмпамі, вельмі каштоўна, што мастак можа дазволіць сабе мець час на сузіранне.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »